Знайсці
11.04.2019 / 19:08РусŁacБел

Мужчына ўварваўся на чужую дачу і адабраў грошы, пры дзіцяці пагражаючы нажамі

Разбойны напад здзейсніў мінчук на дачы ў Смалявіцкім раёне пры дзіцяці, але праз некалькі гадзін яго затрымалі, паведамляе УУС.

У вёсцы Палянка Смалявіцкага раёна ў 35-гадовай жанчыны знаёмы на выгляд мужчына пазычыў невялікую суму на маршрутку да Мінска. Праз некаторы час яна ўбачыла ў акно, што той жа чалавек набліжаецца да яе дома з нажамі ў руках. Ён зайшоў і, убачыўшы малалетняга сына гаспадыні, схаваў нажы за спіну.

Мужчына запатрабаваў грошы. Гаспадыня аддала яму з кашалька апошнія 35 рублёў. Той сказаў, што гэтага мала, запатрабаваў спіртнога і забраў бутэльку піва. Пасля сказаў, што жанчына нават не ўяўляе, што ён мог бы з ёй зрабіць. Гэтая фраза яе вельмі напалохала, толькі праз гадзіну яна набрала мужу і ўжо пасля патэлефанавала ў міліцыю.

Неўзабаве агрэсара знайшлі — ім аказаўся 33-гадовы мінчук. Мужчына жыў разам са сваёй бабуляй і перыядычна наведваўся на яе дачу ў вёсцы.

Мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў Смалявіцкі РАУС. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «разбой», ён таксама падазраецца ў крадзяжы ў адным з дамоў вёскі Палянка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930