Даслаць навіну
Знайсці
11.04.2019 / 18:03 28

Мінлясгас пра крыжы ў Курапатах: Не маюць адносін да памяці ахвяр тэрору

Міністэрства лясной гаспадаркі размясціла ў сябе на сайце афіцыйны каментар наконт падзей у Курапатах, дзе работнікі Бараўлянскага лясгаса дэмантавалі крыжы, усталяваныя грамадскасцю ў памяць пра ахвяр масавага тэрору на гэтай тэрыторыі.

Павялічыць выяву

Міністэрства паведамляе, што «Бараўлянскі спецлясгас» праводзіў «планавыя работы па добраўпарадкаванні ляснога фонду».

«У прыватнасці, спецыялістамі лесагаспадарчай установы быў ажыццёўлены знос незаконных аб'ектаў і ўстаноўлена агароджа па мяжы ахоўнай зоны», — паведамілі ў міністэрстве.

У каментары паведамляецца, што гэтыя работы праводзіліся ў адпаведнасці з п.10 Праекта зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій (1930-1940 гады) ва ўрочышчы Курапаты (Мінскі раён)», а таксама на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 «Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва» і Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Міністэрства адзначае, што падчас устаноўкі агароджы «Бараўлянскі спецлясгас» ажыццявіў таксама знос «незаконна ўстаноўленых аб'ектаў» — крыжоў.

«Гэтыя збудаванні не адлюстраваны ў існуючым пашпарце аб'екта і не маюць ніякага дачынення да ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору», — піша ў каментары Мінлясгас.

У якасці пацверджання сваіх слоў міністэрства прыводзіць артыкул Ігара Марзалюка «Рэаліі і міфы аб БССР: у БССР у гады рэпрэсій загінулі мільёны», апублікаванай у газеце «Советская Белоруссия».

«Такім чынам, заявы асобных актывістаў пра «абразу памяці» і г.д. фактычна не маюць пад сабой гістарычнай асновы і, па сутнасці, наўмысна ўводзяць грамадскасць у зман.

Варта таксама падкрэсліць, што ўсе крыжы, устаноўленыя на тэрыторыі ўрочышча законным чынам, пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні былі захаваныя. На тэрыторыі комплексу можна знайсці, у тым ліку, і адны з самых першых крыжоў, што кажа пра трапяткое стаўленне дзяржавы да захавання памяці», — адзначае міністэрства.

0
Прохожий / адказаць
12.04.2019 / 08:49
Минлесхоз стал давать оценку "истории"!!! - эт что за чушь...
1
П.В. / адказаць
12.04.2019 / 10:26
не лясгасу аб гэтым судзіць! 
ваша справа маленькая - піліце сабе і прыбірайце, а не лезьце туды, дзе вы не разбіраецеся.
0
микола / адказаць
13.04.2019 / 21:38
У  этих  руководителей  отсутствуют  не  только  мозги  но  и  совесть,  она  у  них  чистая  и  не  востребованная.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30