Знайсці
12.04.2019 / 12:204РусŁacБел

Бітва фаварытаў і разборкі на дне табліцы. Чаго чакаць ад трэцяга тура чэмпіянату Беларусі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за вышэйшай лігай, у першых двух турах якой ужо адбылося шмат чаго цікавага.

І гэта сказана не для прыгожага слоўца — тры матчы з васьмі на мінулым тыдні скончыліся з разгромным лікам. Калі буйную перамогу БАТЭ над «Энергетыкам-БДУ» яшчэ можна было прадказаць, то разгром моцнага «Нёмана» салігорскім «Шахцёрам», а тым больш капітуляцыю «Слуцка» перад «Гомелем» з лікам 0:6 — наўрад ці. Вясенні футбол, кажаце?

Фота: «Слуцкі край».

У сераду прайшлі першыя матчы паўфіналаў Кубка краіны, вынікі якіх таксама складана назваць чаканымі. «Іслач» на сваім полі пасля першага тайма вяла 2:0, але не здолела давесці гульню да перамогі — нічыя 2:2. А вось у Віцебску гаспадары, што забуксавалі на старце чэмпіянату, паказалі ўпэўненую гульню і мінімальна адолелі мінскае «Дынама».

Цяпер больш падрабязна пра матчы наступнага тура вышэйшай лігі.

«Дняпро» — «Славія»

Камандам з Магілёва і Мазыра не пашанцавала з раскладам на старце чэмпіянату: абедзве каманды сустракаліся з прэтэндэнтамі на медалі і прадказальна саступілі.

У пятніцу новае «Дняпро» ўпершыню з'явіцца перад магілёўскімі заўзятарамі. Каб заваяваць глядацкую падтрымку, важна не аблажацца. Але гэта будзе вельмі складана, бо «Славія», нягледзячы на паразы, дэманструе прывабны футбол.

Прагноз «НН»: «Славія» не прайграе.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Мінск»

  • 13.04, 14:30. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»

«Мінск» у першых двух турах сустракаўся з чацвёртай і трэцяй камандай леташняга першынства, і абодва матчы скончыліся безгалявымі нічыімі. Складана сказаць, ці задаволенае такім стартам кіраўніцтва «гараджан», але маюць што маюць.

Жодзінцы пасля крыўднай паразы ад брэсцкага «Дынама» прывезлі перамогу з Мазыра. Каб не адставаць ад лідараў, трэба шукаць ключы да пакуль бездакорнай абароны «Мінска».

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Гомель» — «Энергетык-БДУ»

  • 13.04, 16:30. Гомель, стадыён «Цэнтральны»

За ўсе 30 тураў мінулага чэмпіянату «Гомель» адзначыўся 16 галамі. За два туры сёлетняга «бела-зялёныя» забілі ўжо 8.

У Слуцку хэт-трыкамі адзначыліся Болаў і Квашук, апошні з чатырма галамі ўзначаліў спіс бамбардзіраў лігі.

«Энергетык-БДУ» пакуль не забіў ані разу і паспрабуе гэта зрабіць у Гомелі.

Прагноз «НН»: »Гомель» пераможа.

БАТЭ — «Дынама-Брэст»

  • 14.04, 15:00. «Барысаў-Арэна»

Год таму брэсцкі клуб абяцаў пакінуць Барысаў без чэмпіёнства. Атрымалася не вельмі — цяпер гісторыя пайшла па другім коле. Тым больш Суперкубак зноў застаўся за Брэстам.

Фота: АБФФ.

Адрозненне ў тым, што «Дынама» летась няўдала стартанула, а сёлета мае дзве перамогі пасля двух тураў. А для БАТЭ нядзельная гульня — шанец даказаць, што ў іх яшчэ рана адбіраць статус гегемона.

Прагноз «НН»: БАТЭ не саступіць.

«Іслач» — «Нёман»

  • 14.04, 17:00. Стадыён ФК «Мінск»

Каманда Віталя Жукоўскага нечакана аступілася ў гульні супраць мінскага «Тарпеда», прайграўшы з лікам 0:1. З улікам кубкавай гульні ў нядзелю «Іслач» згуляе трэці матч за тыдзень.

Ці вытрымае такі графік каманда з Мінскага раёна — тое яшчэ пытанне. З іншага боку, апошняя сустрэча «Іслачы» з «Нёманам» скончылася з лікам 6:0 на карысць гарадзенцаў — таму бліжэйшы матч мусіць стаць звышпрынцыповым.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Віцебск» — «Тарпеда-Мінск»

  • 14.04, 18:45. Віцебск, ЦСК «Віцебскі»

Віцебчукі блякла распачалі чэмпіянат, але перамога ў першай паўфінальнай гульні Кубка мусіць дадаць пазітыву як гульцам, так і заўзятарам «Віцебска».

Фанаты «Віцебска» прысвяцілі банер брамніку Андрэю Шчарбакову, што трагічна загінуў у снежні мінулага года. Фота Алега Клімовіча.

«Аўтазаводцы» здолелі атрымаць вельмі важную перамогу ў мінулым туры, але працягнуць пераможны ход будзе вельмі складана. Летась абедзве вочныя сустрэчы скончыліся на карысць каманды з поўначы Беларусі.

Прагноз «НН»: «Віцебск» пераможа.

«Дынама-Мінск» — «Гарадзея»

  • 14.04, 20:45. Мінск, стадыён «Дынама»

Супрацьстаянне каманд, што дэманструюць някідкую гульню. У прынцыпе, гэта было прадказальна: «Дынама» пасля абнаўлення ўсё спрабуе намацаць сваю гульню, а «Гарадзея» пры Яромку заўсёды так стартуе. 

«Дынама» пасля двух намінальных хатніх матчаў на «Камвольшчыку» вяртаецца на родны стадыён. Магчыма, гэта дапаможа камандзе Піліпчука паказаць яскравы футбол?

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Шахцёр» — «Слуцк»

  • 15.04, 19:00. Салігорск, стадыён «Будаўнік»

«Слуцк» папаў дык папаў. Дзве гульні дома, 0 забітых і 6 прапушчаных мячоў, адзін гаротны турнірны бал, а наперадзе маячыць каток у выглядзе салігорскага «Шахцёра».

Год таму «Слуцк» здолеў абыграць салігорцаў і звольніць Марэка Зуба, але Сяргей Ташуеў наўрад ці аддзячыць случчакам за тое, што вызвалілі для яго месца працы.

Прагноз «НН»: «Шахцёр» пераможа.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930