Знайсці
10.04.2019 / 19:1425РусŁacБел

Лукашэнка на сустрэчы з Дадонам: Мяне апошнім часам папракаюць, што я занадта часта кажу пра Украіну

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння ў Мінску з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае БелТА.

«Вельмі шмат пытанняў, якія мы павінны абмеркаваць, якія вакол нас. Натуральна, і нашы адносіны, Малдовы і Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што праблем у гэтых адносінах няма і быць не павінна. Таму што мы патрэбныя адзін аднаму, мы пра гэта дамовіліся. І сённяшняя сустрэча (хай яна будзе кароткай, але вельмі важна, што мы сустрэліся) будзе дадатковым імпульсам нашым адносінам. Я так бачу гэтую сустрэчу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго сустрэча з прэзідэнтам Малдовы — таксама добрая нагода абмеркаваць міжнародны парадак.

«Нашы погляды агулам супадаюць, але, тым не менш, столькі падзей. Асабліва ў нашых суседзяў, якія знаходзяцца паміж намі, — велізарная, цудоўная краіна Украіна. Думаю, у вас свой пункт гледжання па сітуацыі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мяне апошнім часам папракаюць… Вы, напэўна, заўважылі, што я занадта часта кажу пра Украіну, але як інакш: наша краіна, блізкая».

Лукашэнка закрануў і беларуска-расійскія адносіны: «У нас складваюцца такія своеасаблівыя, з пункту гледжання журналістаў і многіх іншых, адносіны з Расіяй. Я хачу вас праінфармаваць аб сітуацыі, ды і ў вас, напэўна, шмат чаго. Я так разумею, вы заўтра ў Расіі будзеце, з кіраўніцтвам будзеце бачыцца. Прывітанне, дарэчы, перадавайце нашым добрым сябрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930