Знайсці
10.04.2019 / 16:3816РусŁacБел

Штаб Парашэнкі — Зяленскаму: Трэба проста прыйсці і пасікаць

Прадстаўнік перадвыбарчага штаба Пятра Парашэнкі Алег Мядзведзеў заявіў, што каманда дзеючага прэзідэнта Украіны незадаволеная тым, якое месца ў выбарчай кампаніі займае абмеркаванне аналізаў.

У той жа час ён адзначыў, што штаб Парашэнкі прыняў «чэлендж ад каманды Зяленскага».

У штабе Парашэнкі заклікалі Уладзіміра Зяленскага прыйсці сёння на стадыён Алімпійскі і здаць аналізы экспертам VADA.

«Нам неяк трошкі няёмка перад знешнім светам. Але мы прынялі гэты чэлендж ад каманды Зяленскага, таму не трэба саскокваць, трэба проста прыйсці і пасікаць», — сказаў ён.

У той жа час палітычны кансультант Зяленскага Дзмітрый Разумкоў заявіў BBC News Україна, што Зяленскі ўжо здаў усе аналізы і яшчэ раз здаваць іх не будзе.

«Было пытанне аб здачы аналізаў — аналізы здалі. Хто ўжо як здаў: хто здаваў у незразумелым медпункце, а хтосьці — у лабараторыі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930