Даслаць навіну
Знайсці
10.04.2019 / 15:47 14

Мінскія двухпавярховыя дамы прапануюць па хітрай схеме ператварыць у шасціпавярховікі 

Павялічыць выяву

Двухпавярховыя дамы ў Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна

Беларускія бізнэсмены звярнуліся з прапановай рэканструяваць двухпавярховыя жылыя дамы ў шасціпавярховікі. Такая ідэя была агучаная на прыёме, які праводзіў памочнік прэзідэнта па Мінску Віталь Прыма, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Іх кампанія паспяхова надбудоўвае шостыя паверхі-мансарды на дамы-«брэжнеўкі». Бізнэсмены адначасова праводзяць капітальны рамонт дамоў і прадаюць кватэры ў надбудовах.

Новая прапанова ад бізнэсменаў — рэканструяваць двухпавярховікі 1950-х гадоў пабудовы, жыхары якіх даўно чакаюць зносу.

Прадстаўнікі кампаніі гатовы рэканструяваць такія дамы, надбудоўваючы паверхі: па чатыры зверху да двух існуючых. Запэўніваюць, што работы можна правесці без адсялення жыхароў, а нагрузка на канструкцыі дома не вырасце, паколькі будзе створаны дадатковы падмурак і фактычна пабудаваны новы каркасны шкілет вакол існуючых сцен.

Віталь Прыма даручыў гарадскім уладам наладзіць дыялог з прадпрымальнікамі: «Прапанову лічу цікавай, яна патрабуе больш дэталёвага разгляду».

0
Павал / адказаць
11.04.2019 / 11:02
Жах.
А што далей? Хрушчобы ператвораць ў 15-ці павярховікі? Потым на гэтыя шэсць новых паверхаў яшчэ дадаткам мансарду на 3-4 новыя паверхі?
Жорсткія рэаліі сучаснай менскай архітэктуры.
0
Pablic / адказаць
11.04.2019 / 12:16
Паважаная Наша Ніва! Прыбярыце, калі ласка, фотку Асмалоўкі з публікацыі. Гаворка насамрэч пра кварталы на Мяржынскага,https://realt.onliner.by/2019/04/10/pod-snos-2?fbclid=IwAR0IcXLCG_e_rhUdiwLnIbZc3NjwEdX1ZZXEdjTMc7px9u2CCVUPLF9TJRA
0
NavuchencaBK / адказаць
12.04.2019 / 11:37
Pablic,
а чым тыя горш, каб псаваць жыцьцё іхнім жыхарам і пазбаўляць горад утульнага кутка?!
Там насамрэ вельмі утульна. Цень ўлетку, сьветла ўзімку, бо вузкі праходы не забудаваныя да неба нібы калодзяжы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30