Знайсці
09.04.2019 / 20:112РусŁacБел

Жыхар Светлагорска вярнуўся з заробкаў з Расіі і папаўся на гераіне

У Светлагорску 36-гадовы мужчына вярнуўся з заробкаў з Масквы і тут жа трапіў у рукі наркакантролю. Ён ужываў гераін і перастараўся: з-за перадазіроўкі яму стала кепска, жонка выклікала хуткую.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу, дзе і высветлілася, што ён сапраўды ўжываў наркотык. Агляд кватэры толькі пацвердзіў гэты факт: там знайшлі парашкападобнае рэчыва і выкарыстаны шпрыц. Экспертыза паказала, што падазроны парашок не што іншае як гераін вагой 1,88 грам.

Аказалася, што мужчына ўжо меў крымінальны досвед: раней ён быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Яго ўзялі пад варту.

Сильные новости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031