Знайсці
08.04.2019 / 21:3610РусŁacБел

У Францыі веганаў прысудзілі да турмы. Яны нападалі на мясныя крамы

У французскім горадзе Ліль суд вынес прысуд чатыром радыкальным веганам, якія здзейснілі 15 нападаў на мясцовыя рэстараны, крамы і мясныя лаўкі ў 2018 годзе, паведамляе Настоящее время.

Фота: PxHere.

Двум абвінавачаным далі шэсць месяцаў завочнага заключэння, яшчэ двух прысудзілі да шасці і дзесяці месяцаў турмы.

Група пачала напады ў красавіку 2018 года. Яны нападалі на мясныя лаўкі, а таксама на адзін рыбны магазін, адну лаўку па продажы сыру і далікатэсаў і адзін рэстаран McDonald's.

У паліцыі высветлілі, што ўсе ўдзельнікі групы былі веганамі і такім чынам пратэставалі супраць продажу мяса і мясных прадуктаў.

Праваахоўнікі распавялі, што актывісты разбівалі вітрыны магазінаў, аблівалі сцены фальшывай крывёю і пакідалі на месцы злачынства надпіс: «Stop Speciesism». Гэты лозунг веганы выкарыстоўваюць у сваёй кампаніі за этычнае абыходжанне з жывёламі.

У 2018 годзе ў краіне здзейснілі каля 50 нападаў на крамы, дзе прадаваліся мясныя тавары, не толькі ў Лілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031