Знайсці
08.04.2019 / 18:027РусŁacБел

Ніне Багінскай прысудзілі чарговы вялікі штраф

У судзе Мінскага раёну судзілі 72-гадовую Ніну Багінскую, якая намагалася спыніць будаўнічую тэхніку ў Курапатах, паведамляе spring96.org.

Яе затрымалі 5 красавіка, абвінавацілі ў тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, і склалі пратаколы па двух артыкулах КаАП: 17.1 - «дробнае хуліганства» і 23.34 - «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы». Да суда Ніну Багінскую ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна, дзе яна аб'явіла галадоўку.

Ніна Багінская ў судзе. Фота Івана Мірончыка.

Суддзя вынес рашэнне — пакараць Ніну Багінскую штрафам у 50 базавых велічынь (1275 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930