Знайсці
08.04.2019 / 16:5911РусŁacБел

Акумулятарны завод пад Брэстам запрацуе ў маі

Акумулятарны завод пад Брэстам запрацуе ўжо ў маі. Пра гэта губернатар Брэсцкай вобласці заявіў на сустрэчы са студэнтамі ПалесДУ, піша «Медыя-Палессе».

Анатоль Ліс.

Тэму будаўніцтва пад Брэстам завода па вытворчасці свінцовых акумулятараў Анатоль Ліс агучыў сам.

— Я неаднаразова выступаў на гэтую тэму і вам сёння скажу, што завод гэты будзе адкрыты ўжо ў маі, — заявіў Анатоль Ліс. — Гэта сур'ёзны інвестыцыйна-інавацыйны праект, у рэалізацыю якога ўкладзеныя велізарныя грошы. Ён прайшоў усе экспертызы, такія як экалагічная. Ніхто не дазволіў бы будаўніцтва завода, які б ўплываў на экалогію горада, тым больш абласнога цэнтра. Сёння ў Польшчы, Германіі такія заводы працуюць. А мы купляем там акумулятары за валюту. Што, мы дурнейшыя за іх, свае не можам зрабіць?

Кажучы пра лідараў пратэстнага руху, кіраўнік вобласці выказаў здагадку, што яны такім чынам зарабляюць сабе палітычны капітал, рыхтуюцца да маючых адбыцца выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера