Знайсці
08.04.2019 / 16:2715РусŁacБел

У штабах Зяленскага і Парашэнкі адрэагавалі на заяву Лукашэнкі пра ўкраінскія выбары

Зьявілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага, паведамляе «Радыё Свабода».

president.gov.ua

У выбарчым штабе кандыдата на прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага адказалі на заклік кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў другім туры выбараў не галасаваць за актора і бізнэсоўца, які заняў першае месца па выніках першага туру галасаваньня.

«Ну ў вас жа (у Беларусі) свабода слова. Кожны мае права казаць, што лічыць неабходным», — сказаў Свабодзе Дзьмітры Разумкоў, паліттэхноляг Уладзіміра Зяленскага, адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да закліку Аляксандра Лукашэнкі не галасаваць за Ўладзіміра Зяленскага. Больш дэтальна ацэньваць выказваньні кіраўніка Беларусі Дзьмітры Разумкоў адмовіўся.

У сваю чаргу палітоляг Аляксандар Палій, якога лічаць адным з сябраў групы паліткансультантаў дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны, мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка выказаўся як сябар Пятра Парашэнка:

«Ён сказаў, як ёсьць, і як сябар. Магчыма, ягоная заява паўплывае на выбар усходніх украінцаў у другім туры галасаваньня».

У інтэрвію турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву Anadolu Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў: ён схільны думаць, што на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне пераможа дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Я схільны думаць, што прэзідэнцкія выбары выйграе Парашэнка

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930