Знайсці
08.04.2019 / 14:494РусŁacБел

Ніна Багінская трымала галадоўку з 5 красавіка

Ніна Багінская ў Курапатах 4 красавіка, фота Волі Афіцэравай

Суд Маскоўскага раёна накіраваў на дапрацоўку пратакол на Ніну Багінскую — яе вызвалілі. У ізалятары часовага ўтрымання Багінская абвясціла галадоўку і трымала яе з 5 красавіка, піша Радыё Свабода.

72-гадовую жанчыну абвінавачвалі у тым, што яна нібыта перашкаджала будаўнічым працам у Курапатах, калі там зносілі крыжы і на іх месцы ставілі агароджу. Таксама Багінскую вінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі. Пратакол вярнулі ў РУУС «для выпраўлення недахопаў».

Ніна Багінская адмовілася падняцца, калі з'явіўся суддзя. «Вы для мяне ніхто. Я не прызнаю гэты суд», — заявіла яна. Таксама яна адмовілася даваць паказанні.

«Не лічу гэты суд справядлівым, — дадала Багінская. — Я Канстытуцыі не парушаю».

Яна адвярнулася ад суддзі, сказаўшы, што не хоча слухаць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера