Знайсці
08.04.2019 / 11:428РусŁacБел

Беларускі ІТ-бізнэсмэн прадае катэдж у элітным пасёлку за $200 тысяч ФОТЫ

ІТ-бізнэсмэн і венчурны інвестар Юрый Мельнічак прадае свой недабудаваны катэдж у элітным пасёлку «Лагожаск» каля гарналыжнага курорта ў Лагойску. Цана 20 сотак зямлі і 429 «квадратаў» жылой плошчы — 438 200 беларускіх рублёў ($200 тысяч).

«Прадаю, бо суседні дом з рамонтам быў выстаўлены на продаж, і я яго адразу купіў, каб не траціць сілы на рамонт», — патлумачыў прадпрымальнік на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Як стала вядома «Нашай Ніве», месяц таму Мельнічак купіў у Лагожаску два новыя дамы агульным коштам каля 1 мільёна рублёў (каля $470 тысяч)

Пасёлак «Лагожаск» знаходзіцца за 27 кіламетраў ад Мінска. Там кругласутачная ахова і агароджаная тэрыторыя. Ёсць свая артэзіянская свідравіна, возера з пляжам, трэнажорная зала і рэстаран.

Дом, які прадаецца, быў пабудаваны ў 2012 годзе. Ступень гатоўнасці — 85%. Тры ўзроўні, тэраса, памяшканне пад кіназалу, гараж. Першы паверх — жалезабетон, другі — клеены брус. Падведзены ўсе цэнтральныя камунікацыі.

«Людзям, якія даведаліся пра дом з фэйсбука і напісалі ў каменты, я гатоў саступіць яго па цане пакупкі і афармлення, калі чалавек будзе добра ўпісвацца ў пасялковае кам’юніці», — паабяцаў Юрый Мельнічак.

«Лагожаск» — катэджны пасёлак кампаніі «Трайпл». Тут будаваў дом і сам заснавальнік бізнэс-імперыі Юрый Чыж.

Юрый Мельнічак перадусім вядомы як стваральнік картаграфічнага сэрвісу Maps.me. Фота Dev.by

Чытайце: Юрый Чыж дабудоўвае пад Мінскам свае новыя рэзідэнцыі — рэпартаж

Чытайце: Філарэт набыў катэдж у пасёлку Чыжа, яшчэ адзін дом БПЦ атрымала ў падарунак ФОТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930