Даслаць навіну
Знайсці
07.04.2019 / 09:29 7

Як сямігадовая амерыканская школьніца прачытала лекцыю пра Беларусь ФОТЫ

У англа-амерыканскай мове адно са значэнняў слова «рутс» (множны лік ад слова root — «корань») абазначае «этнічнае паходжанне». У шматэтнічнай Амерыцы пытаннем «каранёў» займаюцца розныя прыватныя групы, аб’яднанні, тэлевізійныя праграмы, а ў тым ліку й школы. Школьнікам змалку настаўнікі прапануюць распытваць бацькоў-дзядоў пра сямейныя «карані» і дзяліцца здабытай ведай на школьных занятках. Такой нагодай пастанавіла скарыстаць сямігадовая Наэля Шэрыдан, каліфарнійская школьніца.

Павялічыць выяву

Бацькі Наэлі, Том і Тамара Шэрыдан-Дутко (Тамара з роду Рагалевічаў) да пераезду ў Каліфорнію жылі ў шматэтнічным штаце Нью-Джэрсі. Там і цяпер жывуць іхныя бацькі (а Наэліны дзяды). Шэрыданы часта іх наведваюць.

Ад іх Наэль і чула ці раз пра Беларусь. А калі ў ейнай школе дайшло да выбару тэмы пра «карані», яна адразу ж заявіла, што будзе гаварыць пра Беларусь. Яна запомніла гэтае слова, якое не раз чула ад бабы Іры.

Памагчы Наэлінаму праекту ўзяліся цёця Надзя з цёцяй Лізай. Яны падрыхтавалі для яе адпаведны беларускі народны строй. Наэля любіць такую вопратку, бо яна бачыла яе не раз на колішніх фатаздымках ейнай мамы.

І так лекцыя пра Беларусь прайшла з удачай. Наэліны сяброўкі й сябры выслухалі аповед, пабачылі на карце, адкуль прыбылі ейныя дзяды-прадзеды, а таксама пасмакавалі беларускага шакаладу пад назовам «Дары Палесся».

Янка Запруднік

1
123 / адказаць
07.04.2019 / 11:40
Great job, Наэля!
1
Жвір / адказаць
07.04.2019 / 14:11
Трактарыст-максімаліст, ёсьць і такія. Шчыры дзякуй іх бацькам, бо не школа гэтаму спрыяла...
2
Спартовец / адказаць
07.04.2019 / 16:20
Жвір, якую бляха расею? Да дупы ім тая расея, паверце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30