Знайсці
06.04.2019 / 10:5229РусŁacБел

З'явіліся ФОТА і ВІДЭА ўнікальнага шлема, знойдзенага ў Бабруйску. І пытанні, ці не фэйк гэта

Шлем, знойдзены на беразе Бярэзіны ў порце Бабруйска, будзе перададзены ў гарадскі музей, паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Вось відэа са шлемам і людзьмі, якія яго знайшлі:

«Гэта ўнікальны, пазалочаны княскі шалом канца X стагоддзя. Гэта сенсацыя», — кажа доктар гістарычных навук, археолаг Ігар Марзалюк.

Візуальна шлем нагадвае так званыя «чарнігаўскія шлемы» Х—ХІІІ ст. Калі экспертыза пацвердзіць датаванне, то гэта будзе першая такая знаходка ў Беларусі. Усяго ў свеце было знойдзена толькі дзясятак такіх шлемаў. Прычым бабруйскі выглядае найлепш, проста ідэальна захаваным.

Шлем знойдзены дзякуючы бабруйскаму журналісту і энтузіясту Мікалаю Сілкову.

Знойдзены пазалочаны шлем можа стаць адным з сімвалаў беларускай старажытнасці.

Праўда, некаторыя археолагі сумняюцца, што гэта праўдзівы шлем, а не рэканструкцыя, якая праляжала ў вадзе некалькі гадоў.

«Нас моцна «нагрэлі» з «Поясам Вітаўта», — піша ў фэйсбуку гісторык Сяргей Тарасаў, — спрабавалі з «Каралямі Аўфрасінні». Аналагічная, праўда дылетанцкая спроба — полацкі падводны стод. Купіліся многія. Усё вышэй пералічанае — падман! І гэты шалом — што з нержавейкі зроблены? Проста ў вадзе ляжаў амаль 700 гадоў? Гады 2—3 патрымалі звычайны навароб. Хопіць з нас «паясоў». І нейкіх «экскаватаршчыкаў», як з «поясам Вітаўта», — піша Тарасаў.

Экспертыза пакажа, хто мае рацыю.

Сяргей Гезгала; фота Мікалая Сілкова

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930