Знайсці
05.04.2019 / 23:49РусŁacБел

Беспілотнае паветранае таксі паспяхова выпрабавалі ў Аўстрыі

Першыя выпрабаванні аўтаномнага паветранага таксі EHang 216 правялі ў Аўстрыі. Аэрамабіль з пасажырамі на борце паспяхова здзейсніў некалькі ўзлётаў і пасадак на стадыёне ў Вене, паведамляе аўстрыйскае тэлебачанне.

Як адзначыў міністр транспарту, інавацый і тэхналогій Аўстрыі Норберт Хофер, цалкам рэальна, што ўжо да 2025 года паветраныя таксі пачнуць лётаць па краіне.

«Развіццё гэтай тэхналогіі ідзе вельмі хутка, і тэхнічна яны працуюць выдатна», — сказаў Норберт Хофер.

Вытворчасцю аэрамабілей кітайскай кампаніі EHang займаецца кітайска-аўстрыйскі авіяцыйны канцэрн FACC. Зараз паветраныя таксі рыхтуюць да серыйнага выпуску. Як запэўніў генеральны дырэктар FACC Роберт Махтлінгер, першыя серыйныя аэрамабілі пачнуць вырабляць у Аўстрыі ўжо ў другой палове 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930