Знайсці
05.04.2019 / 19:2416РусŁacБел

Рэчыцкія ўлады патлумачылі, у чым прыкол з перайменаваннем вуліцы Адама Міцкевіча

У Рэчыцы адбыўся канфуз з-за вуліцы, якой мясцовыя чыноўнікі нечакана памянялі назву. Вуліцы вядомага беларускага паэта Адама Міцкевіча далі імя яго цёзкі — савецкага разведчыка-чэкіста Яўгена Міцкевіча. Tut.by даведаўся, навошта мясцовай уладзе спатрэбілася такое дзіўнае перайменаванне.

Чытайце таксама: У Рэчыцы вуліцу Адама Міцкевіча перайменавалі ў гонар чэкіста Яўгена Міцкевіча

Шмат гадоў таблічкі з прозвішчам Міцкевіч (без імя) красаваліся на дамах і ўстановах, размешчаных на аднайменнай вуліцы, і мала хто задумваўся, пра якога Міцкевіча гаворка. Але ў 2015 годзе спецыяльная камісія пры Савеце міністраў абавязала прывесці ў парадак тапаніміку ў краіне — прапісаць не толькі прозвішчы, але і імёны людзей, у гонар якіх названы вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак.

— Ва ўсіх на слыху быў, вядома, паэт Адам Міцкевіч, вось і напісалі — Адам. Але ў мінулым годзе рэчыцкі актывіст адправіў у выканкам зварот, у якім адзначыў, што вуліцы яшчэ ў 1959 годзе было прысвоена імя Яўгена Міцкевіча. Тут жа на адным з дамоў была ўсталяваная і яго мемарыяльная дошка. Зрабілі запыт у архіў, нам выдалі даведку: сапраўды, вуліца названая ў гонар Яўгена Міцкевіча, а не Адама. Таму мы ўсяго толькі аднавілі гістарычную справядлівасць, — патлумачылі Tut.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера