Знайсці
05.04.2019 / 18:084РусŁacБел

На Паліенку завялі адразу тры крымінальныя справы — ад распальвання варожасці да злоснага хуліганства

Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК («Асабліва злоснае хуліганства»), прад'яўлена абвінавачванне. Пра гэта праваабаронцам стала вядома ад сяброўкі актывіста Марыны Касінеравай.

Актывіста вінавацяць па арт. 341 (апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах), частцы 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні; Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розні, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, і па частцы 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу (асабліва злоснае хуліганства).

Усе справы аб’яднаныя ў адну, іх вядзе Заводскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Па словах прадстаўніка Следчага камітэту Юлі Ганчаровай, меру стрымання Паліенку не змянялі: ён працягвае заставацца пад вартай.

Зміцера Паліенку затрымалі ў сваёй кватэры раніцай 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК («Асабліва злоснае хуліганства»), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне ў пад’едзе жылога дому, дзе актывіст чакаў знаёмага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера