Даслаць навіну
Знайсці
06.04.2019 / 11:48 12

Рэцэпт французскіх пірожных, якія імгненна знікнуць з талеркі

Магу шчыра назваць пірожныя шу сваімі самымі любімымі — тут і хрусткі верхні слой, і мяккае заварное цеста. Плюс вы зможаце дадаць у шу любы ваш улюбёны крэм: заварны, тварожны, вяршковы. Такія пірожныя вельмі зручна падаваць гасцям, але будзьце гатовыя, што яны адразу знікнуць з талеркі.

Павялічыць выяву

З французскай мовы choux перакладаецца як «капуста», і, што цікава, пірожныя атрымалі сваю назву не ад капусты, а ад стравы з бульбай, якая формай была падобная на маленькі качан.

Спачатку зробім хрусткі слой — кракелін.

Нам спатрэбіцца:

  • 25 гр. цукру
  • 25 гр. мукі
  • 20 гр. масла
  • кропля фарбавальніку (можна без яго, тады кракелін будзе проста белым).

Для кракеліну бяром вельмі халоднае масла — яго трэба нарэзаць дробнымі кубікамі. Муку і цукар змешваем, дадаём масла і замешваем цеста. Напрыканцы дадаём фарбавальнік і перамешваем так, каб колер быў роўны.

Раскатваем цеста паміж двума лістамі пергаменту, каб таўшчыня кракеліну была прыкладна 1—2 мм. Кладзём цеста з пергаментам у лядоўню.

На заварное цеста:

  • 125 гр. малака
  • 125 гр. вады
  • 110 гр. масла
  • 150 гр. мукі
  • 5 гр. солі
  • 5 гр. цукру
  • 4—5 яек.

У сатэйнік наліваем малако з вадой, дадаём кавалачкі масла, цукар і соль. Ставім на агонь і чакаем, пакуль усё масла растане. Прыбіраем сатэйнік з агню і дадаём муку. Добра перамешваем і зноў ставім на сярэдні агонь, на хвілінкі дзве. Увесь час перамешваем масу: яна павінна скачацца ў шар. Здымаем з агню і зусім крыху даём астыць.

4 яйкі ўзбіваем і дадаём патроху да цеста, кожны раз добра перамешваючы. Глядзім на кансістэнцыю: цеста павінна сцякаць з лапаткі стужкай. Калі яно яшчэ даволі тугое, то дадаём пятае яйка, але вельмі акуратна, ледзьве не па кроплях. Знайсці яшчэ парады па гатаванні заварнога цеста можна тут.

Процівень змазваем алеем (ці выкарыстоўваем антыпрыгарны дыванок). Гатовае заварное цеста перакладаем у кандытарскі мяшок. Адсаджваем на пергамент кружочкі цеста (дыяметрам прыкладна 4—5 см).

Кракелін дастаём з лядоўні, формачкай выразаем кругі і кладзём паверх заварнога цеста. Дыяметр кружка кракеліну робім трошкі меншым за дыяметр заварнога цеста.

Павялічыць выяву

Выпякаем 15 хвілін пры 180—200 градусах.

На крэм:

  • 340 гр. крэм-чызу
  • 114 гр. масла
  • 100 гр. цукровай пудры
  • 1 ч.л. ванільнага экстракту

Для таго, каб крэм добра змяшаўся, нам спатрэбіцца вельмі халодны крэм-чыз і вельмі мяккае масла (пакіньце яго на некалькі гадзін пры пакаёвай тэмпературы).

Змешваем крэм-чыз, масла, цукровую пудру і ванільны экстракт і ўзбіваем міксерам на сярэдняй хуткасці хвілін 5 — крэм павінен трымаць форму.

Запаўняем крэмам кандытарскі мяшок з даўгой насадкай для эклераў і начыняем пірожныя, робячы дзірачку ці знізу, ці збоку. Яшчэ можна зрэзаць верх пірожнага і начыніць яго.

Смачна есці!

Павялічыць выяву

Вольга Чарнова, фота аўтаркі

0
хамса / адказаць
15.04.2019 / 22:14
угу, калега) фіялетавы колер на гэтых пірожынках - вось што 100% хімія ва ўсіх сэнсах.. але маладому можна) памятаю, як я (і не толькі я, а і іншыя мае калегі па няшчасці)) аблізвалі пэндзлік з акварэльнымі фарбамі.. ну не будзеш жа пэцкаць рукі там ці адзенне.. а так - хутка і эфектыўна.. а здароўе? а што здароўе? яго ж у маладых апантаных хоць адбаўляй) і нічога, што твар пасля асаблівага злоўжывання акварэллю пакрываўся асабліва прышчамі) жартавалі шчэ - ну фарбы ж з мёдам.. прынамсі ленінградскія) гэта карысна) а ваша пакорная слуга была такая свіння, што не грэбавала нават чарнілам*.. ці чым мы чарцілі тады, калі кампутараў не было?) злізвала і яго) *для зусім ужо ідыётаў.. калі хамса кажа пра свае чарнілы, то яна кажа толькі менавіта тое, што кажа - пра свае друкарскія (чарцёжныя) чарнілы.. тое (плодово-выгодное), што вы называеце чарнілам, палымяныя змагары, і што бальшыня з вас каштавала, а мо і злоўжывае), хамса не каштавала ні разу.. і не збіраецца.. бачыць бог - не маню.. і ўмею абіраць пэўна правільныя напоі.. як, спадзяюся, і людзей)
0
Максим Дизайнер / адказаць
17.04.2019 / 10:57
хамса , Почитай состав леоровской баланды. Это же додуматься надо, в капусту квашенную химию пихать. Я эти упаковки с интерьерами на дух не перевариваю. Особенно в нашей стране.
0
хамса / адказаць
17.04.2019 / 16:09
Дизайнер, да нормально - Се-леди под шубой - Самое любимое) а вам нашла в каталоге их продукции - Клапан ПА-020 )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31