Знайсці
05.04.2019 / 14:2135РусŁacБел

Зісер: Лепш бы кідаліся пад машыны сілавікоў, а не наведнікаў рэстарана «Паедзем паядзім»

Рашэнні Аляксандра Лукашэнкі ўсё больш дыктуюцца яго перакананнямі савецкага камуніста, — мяркуе заснавальнік партала Тут.бай Юрый Зісер. — «Калі-небудзь для яго ўлады гэта скончыцца дрэнна, г.зн. яго змятуць да яго фізіялагічнай смерці», — адзначыў ён.

«Ды пакіньце ўжо ў спакоі гэты злашчасны рэстаран, — напісаў Юрый Зісер у фэйсбуку. — Не ён прасіў прэзідэнта выносіць вердыкт Курапатам 1 сакавіка. Прэзідэнт гэта зрабіў публічна ад усёй душы, будучы камуністам старой загартоўкі. (Думка, якая праскоквае дзе-нідзе, пра дагаджанне Расіі смешная.) Не ўладальнікі рэстарана аддавалі загад аб зносе. Не яны і іх людзі зносілі [крыжы ў Курапатах 4 красавіка]. Больш за тое, я цалкам упэўнены, што яго ўладальнікі не хацелі таго, што адбылося, разумеючы, што гэта, мякка кажучы, адмоўна адаб'ецца на іх бізнесе і добра, калі рэстаран пасля гэтага не разгромяць. Я не маю цёплых пачуццяў да іх і ніколі не пайду ў гэты рэстаран, але зрываць на ім наш супольны боль і абурэнне лічу заняткам, які не адпавядае злу, зробленаму ўладамі. Навошта зрываць наш супольны боль на чужых? Лепш бы раздавалі ўлёткі работнікам лясгаса і сілавікам, а не ні ў чым не вінаватым наведвальнікам рэстарана. І кідаліся пад машыны сілавікоў, а не наведвальнікаў рэстарана. Але з рэстаранам змагацца прасцей і бяспечней, чым з уладамі», — піша Зісер.

«Дрэнна ж вы ведаеце Лукашэнку, — адзначае Зісер. — Прымаючы гэтае рашэнне, ён менш за ўсё думаў пра Расію. Ён паступіў як сапраўдны савецкі камуніст, якім у душы ён ёсць. Яго асабістыя перакананні ўсё часцей адбіваюцца на прыняцці дзяржаўных рашэнняў. Дастаткова ўспомніць дэкрэт аб дармаедах або патрабаванне пабудаваць дарогу па састарэлых узорах. Калі-небудзь для яго ўлады гэта скончыцца дрэнна, г.зн. яго змятуць да яго фізіялагічнай смерці», — прагназуе Зісер.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера