Знайсці
05.04.2019 / 01:2123РусŁacБел

Прэс-сакратар Праваслаўнай царквы пра знос крыжоў у Курапатах: Д'яблы вельмі баяцца знаку Крыжа Гасподняга

Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў пра сітуацыю ў Курапатах эмацыйна.

Ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых рэпрэсій сёння знеслі 70 крыжоў. А як праходзіць Крыжапаклонны тыдзень у вашай краіне?

«Што адбываецца?» — многіх хвалявала гэтае пытанне, і паверыць у рэальнасць таго, што адбываецца, было цяжка. Прэс-сакратарка прэзідэнта пазней патлумачыла: «Чытайце прэзідэнта!.. кіраўнік дзяржавы абяцаў, што ў Курапатах будзе наведзены парадак, даручэнне заняцца гэтым было дадзена адпаведным ведамствам. Гэта месца трэба добраўпарадкаваць». Абавязкова падтрымліваю прэзідэнта: трэба навесці парадак у Курапатах! Але вось метады мясцовых дзяржыморд і прышыбеевых — не падтрымліваю.

Па стратэгіі таксама ёсць пытанні, і самае галоўнае: «Якая яна, гэтая стратэгія?». Дай Бог, каб потым, зірнуўшы на вынік добраўпарадкавання, мы сказалі «Ваў!» — кшталту, як кажа мой сябар-мастак, «дурням палову працы не паказваюць»…

А яшчэ мяне спрабаваў супакоіць адзін добры чалавек: маўляў, крыжы ўсталяваныя былі без узгадненняў апазіцыянерамі, да таго ж яшчэ і пратэстантамі. Ага, вось яно што…

Апазіцыя, якая парадкуе помнікі культуры, а не будуе барыкады, і заклікае запаліць памінальныя свечкі на могілках, а не шыны на плошчы… Карацей, у нашай улады павінна быць шмат зайздроснікаў. Некаторыя б кіраўнікі ў такой сітуацыі з радасцю б самі бярвенне падвозілі і адкрывалі б усе новыя і новыя месцы масавых пахаванняў…

І пяцідзясятнікі, якія не цураюцца крыжоў, а самі ўсталёўваюць крыжы і, як спаведнікі, церпяць за гэта… Нібы назіраеш рэлігійную эвалюцыю ў рэальным часе! Калі ў вашай царкве не шануюць крыж, значыць, яна проста з'явілася пазаўчора, ніяк не ўкаранёна ў гісторыі, ды і проста пакуль што яго не заслужыла — магчыма, у яе яшчэ ўсё наперадзе…

Цікава, а на Грабарцы — усе крыжы ўзгоднены з уладамі ці ёсць парачка няўзгодненых? Эххх.

Сябры! Засцерагайце сваё сэрца ад зла. Шанаваць Крыж — гэта не проста злучыць адну палку з іншай. І, тым больш, не проста ненавідзець тых, хто асмеліцца раз'яднаць гэтыя палкі. Гэта значыць укрыжавацца разам з Хрыстом і паўстаць з мёртвых разам з Ім. Як Ён: «Зразумець і дараваць». Ці проста адразу дараваць — бо наўрад ці зразумееш некаторыя рэчы ў некаторыя выпадках…

І памятайце: «Д'яблы вельмі баяцца знаку Крыжа Гасподняга, бо на ім Збаўца выкрыў і выставіў іх на ганьбу». Хоць спачатку дэманы думалі, што гэта яны выставілі Госпада…

Сяргей Лепін, livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930