Знайсці
04.04.2019 / 20:3317РусŁacБел

Беларусь просіць Расію адтэрмінаваць крэдыт на БелАЭС на 10 гадоў

Беларусь і Расія абмяркоўваюць магчымасць адтэрмінавання расійскага крэдыту на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пра гэта 4 красавіка распавёў журналістам кіраўнік Белэнерга Віктар Каранкевіч, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Цяпер, паводле яго слоў, гэтае пытанне прапрацоўваецца на ўзроўні міністэрстваў фінансаў дзвюх краін. Прапановы беларускага боку датычацца як павелічэння тэрміну крэдыту — з 25 да 35 гадоў, так і зніжэння працэнтнай стаўкі.

Крэдыт на будаўніцтва АЭС быў выдзелены ў памеры 10 мільярдаў даляраў у рамках міжурадавага пагаднення. Меркавалася, што гэтыя сродкі павінны пакрыць 90% выдаткаў на будаўніцтва станцыі. Астатнія 10% аплачвае Беларусь. Пагашэнне асноўнага доўгу пачынаецца пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.

У сакавіку пасол Расіі ў Мінску Міхаіл Бабіч заявіў, што расійскі бок у цяперашніх эканамічных умовах не бачыць неабходнасці ў пераглядзе ўмоў выдачы гэтага крэдыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031