Знайсці
04.04.2019 / 18:1214РусŁacБел

Бабіч: Пытанне цаны на газ для Беларусі разглядаецца ў комплексе ўсіх інтэграцыйных пытанняў

Перамовы паміж Беларуссю і Расіяй пра цану на газ, якая будзе ўстаноўлена для нашай краіны з 1 студзеня 2020 года, ідуць пастаянна. Цана абмяркоўваецца ў комплексе з іншымі датычнымі інтэграцыі працэсамі. Пра гэта журналістам распавёў пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, наведваючы 4 красавіка Брэст, паведамляе Tut.by.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by.

— У кожнага пытання ёсць свае часовыя этапы. Мы дзейнічаем па графіку, вядзем перамовы ў адпаведнасці з нашым планам, — распавёў Бабіч.

Што тычыцца канкрэтнай цаны на газ, то, як адзначыў Бабіч, гэтае пытанне разглядаецца ў комплексе ўсіх інтэграцыйных пытанняў: стварэння адзінага газавага рынку, адзінага рынку нафтапрадуктаў, рынку энергетыкі, а таксама стварэння роўных умоў гаспадарання.

Бабіч адзначыў, што пытанні цаны на нафту, газ падымаліся і 10 гадоў таму, і Беларусь і Расія «заўсёды знаходзілі рашэнні і развівалі нашу інтэграцыю».

Што тычыцца выдзялення 600 млн даляраў крэдыту, то, па словах Бабіча, рашэнне было прынята Пуціным у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж прэзідэнтамі ў Сочы ў верасні 2018 года. Тое, што навіна прагучала напярэдадні Дня яднання Беларусі і Расіі, Бабіч назваў супадзеннем.

У Брэст Міхаіл Бабіч прыехаў пасля наведвання рэгіёнаў. У Пінску ён наведаў Свята-Варварынскі кафедральны сабор і сустрэўся з архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам. Затым ён агледзеў кобрынскі ваенна-гістарычны музей і СТАА «Палессе».

У Брэсце пасол правядзе ў Брэсцкай крэпасці нараду па канцэпцыі развіцця маладзёжна-патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера