Знайсці
04.04.2019 / 15:381РусŁacБел

У Светлагорскім раёне сусед выпадкова спаліў суседу чатыры пабудовы і пасеку

Здарэнне адбылося ў в. Хутар Светлагорскага раёна 3 красавіка.

Як паведамілі БелТА ў МНС, мужчына на сваім прысядзібным участку вырашыў асмаліць кабель і для гэтага скарыстаўся бензінам. Полымя перакінулася на траву. Самастойныя спробы патушыць агонь не ўвянчаліся поспехам. З-за парывістага ветру агонь хутка распаўсюдзіўся па ўсёй тэрыторыі.

У выніку агнём знішчаны дах, маёмасць ўнутры дома, два хлявы, гараж, а таксама 29 вулляў з пчоламі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера