Знайсці
04.04.2019 / 15:156РусŁacБел

ЦВК Украіны прапанаваў Зяленскаму і Парашэнку самім аплаціць дэбаты на стадыёне

Фармат дэбатаў на стадыёне, прапанаваны кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны, павінен разглядацца як перадвыбарная агітацыя і аплачвацца іх выбарчымі штабамі, а не з бюджэту краіны. Пра гэта ў каментары выданню «Укрінфарму» заявіў намеснік старшыні ЦВК Украіны Яўген Радчанка.

Ён нагадаў, што традыцыйныя перадвыбарчыя тэледэбаты рэгулююцца артыкулам 62 закона «Аб выбарах прэзідэнта Украіны», а прапанаванае мерапрыемства падпадае пад артыкул 58. Такім чынам, усе выдаткі па арэндзе памяшкання, арганізацыі і аплаты трансляцыі павінны панесці самі кандыдаты ў прэзідэнты.

Вечарам 3 красавіка шоўмэн Уладзімір Зяленскі, пераможца першага тура выбараў прэзідэнта Украіны, прапанаваў галаве краіны Пятру Парашэнка, які заняў другое месца ў галасаванні, правесці дэбаты на 70-тысячным стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве. Прэзідэнт пагадзіўся, хоць заўважыў, што гэта супярэчыць заканадаўству аб выбарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера