Знайсці
05.04.2019 / 10:592РусŁacБел

Мінскае дэрбі і футбольны марафон на «Камвольшчыку». Што нас чакае ў другім туры чэмпіянату Беларусі

Віншуем: вышэйшая ліга паспяхова стартавала. І мы працягваем сачыць за ёй разам з Букмекерскай канторай Марафон.

І хаця абышлося без сенсацый (настолькі, што ўсе нашыя прагнозы да матчаў першага тура спраўдзіліся), паглядзець было на што. 

Як і чакалася, найбольш горача было ў Жодзіне, дзе «Тарпеда-БелАЗ» і брэсцкае «Дынама» біліся не толькі ў пераносным сэнсе, але часам і пускалі ў ход рукі. Пераможцамі выйшлі госці.

Фота ФК «Дынама-Брэст».

Фаварыты — «Шахцёр» ды мінскае «Дынама» — са скрыпам перамаглі адпаведна «Тарпеда» і «Славію». А амбітныя навічкі з «Энергетыка-БДУ» увогуле прывезлі са Слуцка нічыю.

А цяпер пра кожны матч будучага тура больш падрабязна.

«Мінск» — «Дынама-Мінск»

«Гараджане» ў гульні-адкрыцці чэмпіянату згулялі ўнічыю з «Віцебскам» і ў другой хатняй гульні запар чакаюць у госці мінскае «Дынама».

Каманда Рамана Піліпчука на сінтэтыцы «Камвольшчыка» ўжо паспела правесці два матчы ў сезоне, таму фактар хатняга поля будзе вельмі спрэчным, да таго ж большасць заўзятараў яўна будзе на баку «дынамаўцаў».

На нашу думку, яны пабачаць нешта падобнае да таго, што назіралі тыдзень таму ў гульні са «Славіяй» — камандная хімія толькі пачынае з'яўляцца.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Гарадзея» — «Віцебск»

Як мы і прагназавалі, падначаленыя Сяргея Яромкі зноў пачалі сезон няўдала, саступіўшы «Іслачы». У гэтай гульні таксама атрымаў сур'ёзную траўму брамнік Ігар Даўгяла, які пасля стыку з гульцом супернікаў нават страціў прытомнасць.

Фота Анатоля Рэдзіна.

Наперадзе — сустрэча з моцным «Віцебскам», якому таксама вельмі патрэбна набіраць турнірныя балы. 

Прагноз «НН»: «Віцебск» пераможа.

«Энергетык-БДУ» — БАТЭ

  • 06.04, 14:00. Мінск, стадыён ФК «Мінск»

У суботу мінскіх аматараў футбола чакае адразу дзве гульні на Маякоўскага. Футбольны марафон распачнецца сустрэчай, у якой БАТЭ праэкзаменуе «Энергетык-БДУ».

Мінчукі перанеслі матч са стадыёна на Сямашкі на «Камвольшчык» праз «чаканы наплыў заўзятараў». Цікава, ці будуць на гульні каманды зганяць студэнтаў БДУ?

Прагноз «НН»: БАТЭ пераможа.

«Слуцк» — «Гомель»

  • 06.04, 16:00. Слуцк, стадыён «Гарадскі»

Слуцк нарэшце перарваў серыю з дзевяці паразаў запар у чэмпіянаце Беларусі, здабыўшы нічыю ў першым туры. Складана сказаць, ці задаволеныя гэтым заўзятары каманды, але яны мусяць быць задаволеныя тым, што «Слуцк» гуляе дома, а не ў Бабруйску.

Газон у Слуцку (скрыншот з трансляцыі).

Дома, але на газоне «Гарадскога» вельмі складана паказваць якасны футбол. Паглядзім, што будзе ў гульні з «Гомелем», які ледзь не адыграўся з 0-3 у матчы супраць «Нёмана». Забіўшы двойчы, каманда ўсё ж саступіла.

Прагноз «НН»: »Гомель» пераможа.

«Нёман» — «Шахцёр»

  • 06.04, 18:00. Гродна, ЦСК «Нёман»

Найцікавейшы, на наш погляд, матч другога тура.

«Нёман» у Гомелі здабыў перамогу, паказаўшы яркі выніковы футбол. І мае ўсе шанцы зачапіць салігорцаў, якія толькі напрыканцы сустрэчы з мінскімі «аўтазаводцамі» забілі пераможны гол.

Як сказаў галоўны трэнер «Шахцёра» Сяргей Ташуеў, пакуль у камандзе адчуваецца пэўная нервовасць праз тое, што яго каманду называюць ледзь не галоўным прэтэндэнтам на чэмпіёнства.

Прагноз «НН»: рызыкнём і спрагназуем нічыю.

«Тарпеда-Мінск» — «Іслач»

  • 06.04, 19:45. Мінск, стадыён ФК «Мінск»

«Чорна-белыя» вельмі стараліся ў Салігорску, але не датрывалі ўсяго нічога і саступілі. Найлепшым у камандзе адназначна быў брамнік Раман Сцяпанаў, які зрабіў некалькі класных сэйваў і патрапіў у каманду тура па версіі Федэрацыі футбола.

«Іслач» не адчула вялікіх праблем у гульні супраць «Гарадзеі», адзначыўшыся двойчы — дубль на рахунку Аляксандра Макася.

Цікава, ці працягнецца галявая серыя форварда і ў гульні з «Тарпеда»? 

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Славія» — «Тарпеда-БелАЗ»

  • 07.04, 16:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва»

Услед за паразай жодзінцаў у першым туры ад Мікалая Хадасевіча прыляцела навіна, што стан галоўнага трэнера «Тарпеда» Вадзіма Скрыпчанкі — вельмі хісткі. Чакаецца, што ўжо ў чэрвені на яго месцы прыйдзе новы спецыяліст.

Як бы тое ні было, да чэрвені яшчэ шмат часу, а перамагаць трэба тут і цяпер. Гульня ў Мазыры — неблагі для гэтага шанец.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Дынама-Брэст» — «Дняпро»

  • 07.04, 18:00. Брэст, ДАСК «Брэсцкі»

У трэцім туры «Дынама» чакае выезд у Барысаў. Каб падысці да яго ў добрым настроі і з максімумам балаў у капілцы — трэба перамагаць «Дняпро».

Каманда Біёнчыка нічога не змагла паказаць у гульні з БАТЭ і, відаць, будзе адным з галоўных прэтэндэнтаў на вылет.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930