Знайсці
04.04.2019 / 15:052РусŁacБел

Алена Анісім заклікала ўлады пакінуць у спакоі курапацкія крыжы

«Дурасцю і злачынствам перад памяццю продкаў» назвала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў знішчэнне крыжоў у Курапатах, паведамляе Радыё Свабода.

​«Я ня ведаю і не магу дазнацца, ці гэта хто з самага верху падаў такі загад, ці гэта проста ініцыятыва дробных чыноўнікаў, якія хочуць выслужыцца. Лепш бы праявілі ініцыятыву, каб абараніць інтарэсы людзей, каб апублікаваць сьпісы людзей, якія там ляжаць у Курапатах, сьпісы тых, хто дагэтуль не рэабілітаваны.

Гэта дурасьць, а па вялікім рахунку — гэта злачынства перад памяцьцю нашых продкаў», — сказала Свабодзе Алена Анісім.

Алена Анісім паскардзілася, што на прыём да міністра культуры Юрыя Бондара ня можа трапіць нават дэпутат.

«Раяць зьвяртацца да дробных чыноўнікаў, у вас, маўляў, няма прычыны зьвяртацца да міністра. Уяўляеце сабе? Як сказаў некалькі месяцаў таму Аляксандар Лукашэнка, «у нас пачынаецца вакханалія». Дык вось вакханалія пачынаецца зь дзяржаўных структураў», — кажа Алена Анісім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930