Знайсці
03.04.2019 / 20:36РусŁacБел

На станцыі «Асіповічы» адбылася ўцечка канцэнтраванай салянай кіслаты ФОТЫ

Струменевую цечу салянай кіслаты на станцыі «Асіповічы» выявіў 2 красавіка каля 16.20 пуцявы абходчык. Як паведамілі ў МНС, хуткасць цячэння складала каля 10 літраў за хвіліну з транспартнай чыгуначнай цыстэрны, якая ехала на станцыю Магілёў-2. На месца былі накіраваны падраздзяленні МНС.

Работнікі МНС наклалі на пашкоджанае месца спецыяльны чопік, каб спыніць цечу, а затым на месца пашкоджання — бандаж. Спецыялісты чыгункі з пажарнага цягніка наклалі пенную падушку для прадухілення выпарэння пралітай кіслаты на месцы правядзення работ на станцыі Асіповічы-3 і на месцы знаходжання цечы.

У 18.40 груз адправілі да месца прызначэння на станцыю Магілёў-2. Рух цягнікоў на станцыі Асіповічы не парушаўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера