Знайсці
03.04.2019 / 19:1849РусŁacБел

Зяленскі прапанаваў Парашэнку дэбаты на 70-тысячным стадыёне ў цэнтры Кіева ВІДЭА

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў, што ідзе на дэбаты з дзеючым прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

«Вы клічаце мяне на дэбаты, марылі, што я ўцяку, адмарожуся, схаваюся. Не. Я — гэта не вы ў 2014 годзе. Я прымаю выклік», — заявіў Зяленскі.

Зяленскі заявіў, што чакае Парашэнку на стадыёне «Алімпійскі», дэбаты павінны прайсці перад народам Украіны.

«Усе каналы маюць права трансляваць ужывую, усе журналісты маюць права прысутнічаць», — сказаў Зяленскі.

Таксама Зяленскі запатрабаваў, каб Парашэнка публічна заявіў, што «дэбаты адбудуцца не з марыянеткай Крамля ці Каламойскага, не з ватнікам ці клоўнам, не з быдлам, а з кандыдатам у прэзідэнты».

Зяленскі даў Парашэнку 24 гадзіны на абдумванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930