Знайсці
03.04.2019 / 17:285РусŁacБел

Пад Лідай мужчына папярхнуўся ежай і памёр

У мінулую суботу, увечары, на станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі паступіў званок з вёскі Кавалі Ваверскага сельсавета Лідскага раёна.

Жанчына паведамляла, што падчас ежы мужчына папярхнуўся і перастаў дыхаць. На выклік адправілася брыгада медыкаў. На жаль, да іх прыезду 32-гадовы мясцовы жыхар ужо не падаваў прыкмет жыцця. Была канстатавана біялагічная смерць пацыента.

Ад таго, што за ежай можна папярхнуцца, ніхто не застрахаваны. Таму рэдакцыя «Лiдскай газеты» звярнулася да загадчыцы станцыяй хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі Ганны Сыманюк з просьбай даць параду, як паводзіць сябе ў такіх выпадках.

— Калі чалавек падавіўся ежай, наступаюць прыкметы ўдушша, не хапае паветра, яму неабходна тэрмінова аказаць першую дапамогу, — кажа Ганна Сцяпанаўна. — Раней лічылася, што трэба пастукаць пацярпеламу па спіне. Аднак гэта не прынясе належнага эфекту. Варта стаць ззаду пацярпелага, абхапіць яго рукамі, сашчапіўшы іх у замок пад рэбернай дугой, і моцна націснуць на жывот. Рух паўтарыць некалькі разоў, пакуль не вызваляцца дыхальныя шляхі чалавека. Калі пацярпелы страціў прытомнасць, неабходна пакласці яго на бок і таксама абедзвюма рукамі, абхапіўшы ззаду, націскаць пад рэбернай дугой.

lidanews.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930