Знайсці
03.04.2019 / 18:401РусŁacБел

«Не трэба баяцца і адчайвацца»

Паўлу Карончыку 34 гады. Аднойчы пажылы доктар паглядзеў яго на камісіі, сказаў «усё страшна», даў першую групу інваліднасці і, як кажа Паша, абрэзаў яму крылы. 13 гадоў хлопец спрабаваў знайсці працу, але паўсюль адмаўлялі. Пашанцавала паўгода таму: асістэнт па працаўладкаванні Анастасія Пігулеўская пазнаёміла яго з дырэктарам галерэі «Ў». І зараз Паша працуе тут наглядчыкам. «Я вельмі хацеў працаваць, таму што разумею: трэба ж сябе забяспечваць, бацькі, як той казаў, не вечныя. Акрамя зарплаты, у мяне ёсць пенсія: збіраю грошы на жыццё і на свае мары», піша TUTBY.

Кожны дзень у Паўла сыходзіць паўтары гадзіны, каб дабрацца на працу: спачатку на тралейбусе, потым на метро — з Малінаўкі на Першамайскую. Прызнаецца, што першы час спазняўся: заглядзіцца на нешта, а не паспее дабегчы да прыпынку — планаваць свой дзень, як усе, ён яшчэ толькі вучыцца.

— Калі вучыўся ў школе-інтэрнаце ў Івянцы, да нас прыехалі дактары. Пажылы доктар пачаў правяраць, як я рухаюся, ці магу я працаваць. Паглядзеў, як я хаджу, якія ў мяне рукі. І кажа: «Усё страшна, ставім першую групу». А з першай групай, як я даведаўся, нікуды не бяруць на працу. Я моцна плакаў. Але мама сказала: «Не хвалюйся, што-небудзь прыдумаем!»

У школе-інтэрнаце Паша апынуўся, таму што не хацеў быць на хатнім навучанні: бракавала зносін з дзецьмі, а ў звычайную школу яго з ДЦП не бралі. Бацькі пастаянна прыязджалі да яго ў Івянец, а на выхадныя забіралі дадому ў Мінск. Пакуль не было працы, проста сядзеў дома.

Фота Дзмітрыя Брушко

— Да мяне прыходзіў добры настаўнік, які навучыў мяне працаваць на камп'ютары. А потым я сваю маму навучыў, я сам яе навучыў! — з гонарам гаворыць Паша. — Але настаўнік пайшоў. Я яшчэ нейкі час хадзіў на гурткі, у цэнтр. Але там усё па-дзіцячы, дрындушкі нейкія ляпілі. Мне гэта не падабалася. Дзіцячы сад для дарослых, а я хацеў нармальную працу, як ва ўсіх.

На «нармальную» працу Паўла не бралі. Адзінае месца, дзе яму не адмовілі, — майстэрня пры Свята-Елісавецінскім манастыры ў Навінках.

— Мы рабілі бразготку для званочкаў, — успамінае наш герой. — Але ў мяне не атрымлівалася: усе сыпалася, развальвалася. А яшчэ там цэлы дзень трэба было сядзець на адным месцы, а мне па здароўі гэта нельга, трэба ўставаць. І я сышоў.

Некалькі гадоў таму Павел пазнаёміўся з Анастасіяй Пігулеўскай, якая працавала ў Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам (БелАПДІіМІ).

Фота Дзмітрыя Брушко

— Я запомніла Паўла як вельмі матываванага хлопца. Ён яшчэ гадоў пяць назад казаў мне, што вельмі хоча быць самастойным. І калі я пачала працаваць па праграме суправаджальнага працаўладкавання, сама патэлефанавала яму.

Сэнс праграмы ў тым, што асістэнт пакрокава суправаджае чалавека з інваліднасцю — ад моманту, калі ён пачынае шукаць працу, да моманту, калі ў яго на працы ўсё атрымліваецца і начальства, калегі яму цалкам давяраюць.

— Калі да нас звяртаецца чалавек з інваліднасцю, мы адразу глядзім індывідуальную праграму рэабілітацыі — медыцынская камісія дае заключэнне, дзе ёсць пералік работ, якія забароненыя ў сувязі з захворваннем. Далей запаўняем анкету — адукацыя, навыкі, вопыт, чым бы кліент хацеў займацца і чым не хацеў, якія ёсць пажаданні да графіку, калектыве, — тлумачыць Анастасія. — Ужо на першым інтэрв'ю відаць, якая ў чалавека матывацыя, што яму больш падыдзе — працаваць з тэхнікай або людзьмі. Вывучыўшы кліента, пачынаем пошук працы на адкрытым рынку працы. Далей асістэнт звязваецца з наймальнікам. Першы раз памочнік прыязджае на прадпрыемства сам, каб вывучыць умовы працы, працоўнае месца. Калі ўсё добра, другі раз асістэнт прыязджае на сумоўе ўжо з кліентам. Мы дапамагаем і працадаўцу: расказваем, якія ёсць ільготы, дапамагаем аформіць дакументы. Яшчэ адзін важны момант: калі патрабуецца, асістэнт прысутнічае таксама на медкамісіі, стараемся на ўсіх этапах дапамагчы чалавеку.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930