Знайсці
02.04.2019 / 19:46РусŁacБел

Адзёр у Добрушы: Адзін выпадак пацверджаны, яшчэ пяць — пад сумненнем

Па Добрушы папаўзлі чуткі, што гораду пагражае эпідэмія адру. Бацькі панікуюць, баяцца адпускаць дзяцей у школу, скардзяцца, што ніхто не дае дакладнай інфармацыі, і яны розуму не дабіраюць.

Аказалася, што іх асцярогі не дарэмныя. У школе № 1 сапраўды зафіксаваны выпадак тыповага адру, аднак гэтыя звесткі не ўтойвалі. 21 сакавіка на сайце Добрушскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі была размешчана адпаведная інфармацыя.

Аднак жыхары настойваюць — выпадак не адзінкавы. Па іх словах, на адзёр захварэлі таксама вучні гімназіі і школы № 5. Карэспандэнт «Сильных новостей» паспрабаваў звязацца з кіраўніцтвам эпідэміялагічнага цэнтра, але застаць на месцы там нікога не атрымалася.

На сайце мясцовага партала «Добрушскi край» з'явілася заява галоўнага санітарнага лекара раёна Уладзіміра Маркевіча. Паводле яго слоў, на сёння пацверджаны толькі адзін выпадак. Па папярэдніх даных, завезены ён у краіну быў з Расіі.

Інфармацыя пра «падазроных» хворых, якую апублікавалі «Сильные новости», таксама пацвердзілася. Прычым, гаворка ідзе не пра двух школьнікаў, як паведамлялася раней, а пра пяцёра людзей. Для высвятлення дакладнага дыягназу іх шпіталізавалі ў Гомельскую абласную інфекцыйную бальніцу.

Сильные новости

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930