Знайсці
02.04.2019 / 19:346РусŁacБел

Лукашэнка заснаваў медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адпаведны ўказ №134 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка, паведамляе БелТА.

Медалём узнагароджваюцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны. Акрамя таго, узнагароду могуць атрымаць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і бралі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне краіны, а таксама вайскоўцы Узброеных Сіл Беларусі і іншых воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і асобы, якія зрабілі значны ўнёсак у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны.

Медаль вырабляецца з латуні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930