Знайсці
02.04.2019 / 19:026РусŁacБел

У праціўніка брэсцкага акумулятарнага завода нібыта знайшлі патроны

На аўтадарозе, якая вядзе з Берасця ў Гершоны, супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным затрымалі аўтамабіль сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ Маісея Мазько. Пры аглядзе аўтамабіля нібыта быў знойдзены падазроны пакунак. Выклікалі аператыўную следчую групу. Чакаюць таксама і адваката. Пазней стала вядома, што гэта пакуначак паляўнічых патронаў, паведамляе spring96.org.

На месцы здарэння знаходзіцца праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які спрабуе высветліць сітуацыю. Ён схіляецца да думкі, што гэта правакацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031