Знайсці
02.04.2019 / 16:3514РусŁacБел

Настаўніцу зарэзаў, бо «дастала» — новыя падрабязнасці гучнага забойства ў Стоўбцах

У эфіры «Альфа-радыё» афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што Вадзім М., дзесяцікласнік стаўбцоўскай школы №2, часткова прызнаў віну. Нагадаем, хлопца вінавацяць у забойстве дваіх чалавек і пакушэнні на забойства яшчэ дваіх.

«Наша Ніва» звязалася з маці Вадзіма, каб удакладніць, у чым менавіта хлопец прызнае віну. Але жанчына паведаміла, што шмат дэталяў не ведае: маўляў, яна з сынам не бачыцца, не даюць. Да Вадзіма пускаюць толькі яго бацьку.

Нагадаем, 11 лютага Вадзім прыйшоў у школу з нажом. Ён забіў настаўніцу гісторыі Марыну Пархімовіч, параніў двух вучняў, якія спрабавалі абараніць жанчыну. Пасля Вадзім выйшаў з кабінета, зайшоў у суседні пакой, дзе былі адзінаццацікласнікі, падышоў да Аляксандра Раманава і ўдарыў таго нажом у шыю. Раманаў памёр на месцы. Вадзім збег, праз пару гадзін яго затрымалі.

Па словах маці, Вадзім казаў бацьку, што не памятае, як забіў 11-класніка Сашу Раманава.

«Вадзім казаў, што не хацеў забіваць таго адзінаццацікласніка. Сын не памятае, як пайшоў у той пакой і чаму ўдарыў Раманава нажом. Кажа, і сам не ведае, як і чаму так здарылася», — кажа маці Вадзіма.

Але пра забойства настаўніцы Вадзім выказваўся адназначна, расказала жанчына. Настаўніцу Вадзім забіў свядома, патлумачыў гэтым, што яна яго «дастала ў школе».

Пакуль што следчыя дзеянні па справе працягваюцца. 

***
Пазней з «Нашай Нівай» звязаўся бацька Вадзіма. Мужчына паведаміў, што словы яго жонкі інтэрпрэтавалі няправільна: маўляў, Вадзім кажа, што яго «дасталі ў школе», а не канкрэтна пра настаўніцу.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930