Знайсці
02.04.2019 / 16:11РусŁacБел

Стала вядома, у чэмпіянат якой краіны магло перайсці брэсцкае «Дынама» з-за «справы Савіцкага»

Справа Савіцкага, відаць, яшчэ не скончана, фота Прэсбол.

Бос брэсцкага «Дынама» Аляксандр Зайцаў у інтэрв'ю «Прессболу» распавёў, у чэмпіянат якой краіны мог бы перайсці яго клуб у выпадку абвастрэння канфлікту з федэрацыяй футбола ў святле «справы Савіцкага». Нагадаем, што «Дынама» не хоча плаціць «Нёману» за пераход Паўла Савіцкага, а БФФ прыстрашыла не дапусціць берасцейцаў да чэмпіянату. «Дынама» ў адказ заявіла, што можа зняцца з першынства і заявіцца ў чэмпіянат іншай краіны.

«Гаворка не толькі пра Польшчу, — кажа Зайцаў. — Я тройчы сустракаўся з кіраўніцтвам федэрацыі футбола Украіны, некалькі разоў былі і ў Польшчы. Гэтыя варыянты, безумоўна, складаныя. У нас не супадаюць календары. Акрамя таго, гэта вялікія краіны, са сваімі пас'янсамі. Прыход новага моцнага калектыву парушае нейкі баланс. І нам давялося б патраціць пэўны час, каб прабіцца з ніжэйшых ліг наверх. Адсюль паўстаў варыянт з «Віслай». Добрыя хлопцы. Мы пасябравалі, зараз ідзе супрацоўніцтва. У нас ёсць дамова аб невыдаванні, але гэтая тэма не закрытая.

Але далей за ўсё прасунуліся ў плане сыходу ў чэмпіянат Літвы.

У нас была пэўная перапіска з тамтэйшай федэрацыяй футбола. Календары супадаюць, ліміту на легіянераў няма. Адзінае складанае пытанне — у парадку выключэння ўвесці каманду адразу ў вышэйшую лігу.

— А дзе б праводзілі матчы?

Знайшлі б. Гэта не важна. Шэраг літоўскіх гарадоў ад Брэста бліжэй, чым Магілёў ці Віцебск. Скажу так: гэта ўсё не ад добрага жыцця. Ва ўзаемаадносінах з БФФ, безумоўна, быў агонь. Некаторыя людзі падумалі, што гэтая гісторыя скончылася. Магу сказаць, што для іх яна толькі пачынаецца. Ніколі не казаў, што тэма закрыта. Мы можам сёння заплаціць «Нёману», але гэта не значыць, што мы не будзем шукаць праўды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930