Знайсці
02.04.2019 / 15:5211РусŁacБел

Зяленскі гатовы да дэбатаў з Парашэнкам, «але толькі калі яму гэта дазволіць канцэртны графік»

Шоўмен Уладзімір Зяленскі гатовы да дэбатаў з Пятром Парашэнкам, але калі яму дазволіць графік як мастацкага кіраўніка студыі Квартал 95. Пра гэта ў каментары OBOZREVATEL паведаміў спікер штаба Уладзіміра Зяленскага Дзмітрый Разумкоў.

Ён нагадаў, што на папярэднія дэбаты перад першым турам выбараў Зяленскі не прыйшоў менавіта па прычыне запланаваных раней выступаў, і арганізатары тэледэбатаў пра гэта ведалі.

«А ў рамках таго, наколькі гэта трэба ўкраінскаму грамадству, гэта таксама пытанне. Як паказвае практыка, людзі ўжо стаміліся ад абяцанняў, якія яны атрымліваюць, у тым ліку і ў рамках дэбатаў, і ў рамках выбарчых кампаній ад прадстаўнікоў дзеючых палітычных эліт», — сцвярджае Разумкоў.

Разам з тым ён адзначыў, што Зяленскі гатовы да дэбатаў, «а як гэта будзе адбывацца і калі, гэта ўжо іншае пытанне».

Выданне адзначае, што ў афішы на афіцыйным сайце студыі Квартал 95 няма анансаваных гастроляў і канцэртаў з удзелам Уладзіміра Зяленскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031