Знайсці
02.04.2019 / 15:5029РусŁacБел

Ярмошына: Адмова Лукашэнкі балатавацца ў прэзідэнты стане для мяне шокам

Фота Сяргея Гудзіліна

Калі ў будучым Аляксандр Лукашэнка раптам заявіць, што не плануе больш вылучаць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, то гэта стане для яе шокам. Але толькі як для шараговага выбаршчыка, бо на той час яна ўжо не будзе старшынёй Цэнтрвыбаркама. Пра гэта Лідзія Ярмошына заявіла ў інтэрв’ю Еўрарадыё.

«Ведаеце, у 2025 годзе (падчас чарговых прэзідэнцкіх выбараў), я не буду працаваць старшынёй Цэнтрвыбаркама, я перакананая ў гэтым. Таму гэтая сітуацыя не паставіць мяне ў нейкае складанае службовае становішча. А вось як для чалавека, выбаршчыка для мяне гэта стане шокам. Бо гэта крутыя змены нашага палітычнага жыцця. Таму, для мяне, як для выбарца, гэта (адмова Лукашэнкі баластавацца на выбарах) будзе вельмі важна, а як для старшыні ЦВК для мяне, я думаю, гэта ўжо не будзе мець значэння», — сказала яна.

Па словах Ярмошынай, такім жа шокам стала для яе і першая заява Нурсултана Назарбаева, пра тое, што ён пакідае пасаду прэзідэнта Казахтана. Але, кажа Лідзія Ярмошына, яна супакоілася пасля таго, як стала зразумела, што зыход той не канчатковы.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930