Знайсці
02.04.2019 / 15:192РусŁacБел

Біткойн рэзка падаражэў

Курс біткойна ў аўторак, 2 красавіка, прадэманстраваў раптоўны рост — больш чым на 16 працэнтаў — і пратэсціраваў адзнаку ў 5 тысяч даляраў. Па стане на 15:09 крыптавалюта таргуецца ў раёне 4850 даляраў.

Біткойн пацягнуў за сабой уверх амаль увесь астатні рынак. Ethereum падаражэў больш чым на сем адсоткаў, Ripple — на восем, Bitcoin Cash - амаль на 10. Эксперты тлумачаць такую бадзёрую дынаміку вяртаннем буйных гульцоў на рынак, піша Bloomberg.

У канцы 2017 года — з лістапада па снежань - цана біткойна вырасла з 8 тысяч да 20 тысяч даляраў, да канца мая 2018 курс вярнуўся да адзнакі 7,5-8 тысяч даляраў. У снежні біткойн ўсталяваў гадавы мінімум на ўзроўні 3 242 даляры.

Такім чынам, курс валюты знізіўся больш чым на 80 працэнтаў. У канцы лютага 2019 года ў дачыненні да курсу біткойна намецілася станоўчая дынаміка - манета расце ўжо сёмы тыдзень запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930