Знайсці
02.04.2019 / 15:362РусŁacБел

Вучаніца аўташколы: «Не магла год трапіць на заняткі, бо інструктар адмаўляецца займацца з дзяўчатамі»

У Маладзечне некаторым давялося чакаць амаль год, каб прайсці падрыхтоўку кіроўцаў катэгорыі «А» (матацыклы).

Ілюстрацыйнае фота.

Як расказала «Нашай Ніне» адна з вучаніц аўташколы, так адбылося таму, што інструктар… не хоча вучыць дзяўчат.

«Я запісвалася на курсы яшчэ ў маі 2018 года. Мне сказалі, што як толькі будзе вольнае месца ў групе, мне патэлефануюць. Але прайшоў год, а званка з ДТСААФ (Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту) я так і не атрымала. Затое мой знаёмы хлопец запісаўся месяц таму, і ўжо мне пахваліўся, што ў іх групе пачаліся заняткі».

Як высветліла дзяўчына, так адбылося таму, што інструктар аўташколы сам падрыхтаваў сабе спіс вучняў, папярэдне прыбраўшы з яго жаночыя прозвішчы.

«Мне сказалі, што Генадзь Нікадзімавіч, так завуць інструктара, не хоча вучыць дзяўчат ездзіць на матацыкле, бо летась «гэтыя куры разбілі два матацыклы», — тлумачыць яна.

Генадзь Будзько працуе ў аўташколе ДТСААФ інструктарам ад 2006 года.

«Ну няпраўда, што я выбіраю, каго вучыць, каго не. Што матацыклы разбілі, было такое… Але не буду сцвярджаць, што па віне дзяўчат. Прыходзяць, вучацца. І вы прыходзьце, і вас навучу», — адказаў «Нашай Ніне» інструктар.

Кіраўніцтва аўташколы тлумачыць, што набору на курсы катэгорыі «А» не было амаль год, бо адсутнічаў свабодны інструктар. А зімой ДАІ не прымае экзамены на матацыклах.

«Цяпер жа мы па спісе патэлефанавалі тым, хто запісваўся год таму. Група невялікая, усяго дзесяць чалавек. З іх — дзве дзяўчыны», — адказалі ў аўташколе.

Наталля Тур 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930