Знайсці
05.04.2019 / 08:41РусŁacБел

5 красавіка — прэзентацыя кнігі вершаў Ларысы Геніюш для дзяцей

Прастора ОК16 (вул. Кастрычницкая, 16). пачатак а 20.00.

5 красавіка «Акадэмкніга» запрашае на прэзентацыю кнігі вершаў «Унукам» Ларысы Геніюш (пры ўдзеле Глеба Лабадзенкі.)

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іх разлучылі з сынам, калі Юрку было 12.

Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі — Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх толькі раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалял і прыязджаць да бабулі раз на два гады.

Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах і вершах.

У гэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы.

Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны дасылалі бабулі ў адказ.

Матэрыялы, якія склалі кнігу, паходзяць з прыватнага архіву сям’і Геніюшаў і Фонду Ларысы Геніюш Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Уклаў кнігу Глеб Лабадзенка пры самым чынным удзеле старэйшага ўнука паэткі Міхася Геніюша.

Прэзентацыя адбудзецца ў Мінску ў рамках кніжнага фестываля Pradmova ў прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 20.00.

Набыць гэта, а таксама іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера