Знайсці
01.04.2019 / 19:271РусŁacБел

БЧ на майскія святы назначыла 40 дадатковых паяздоў

На майскія святы Беларуская чыгунка назначыла 40 дадатковых паяздоў міжрэгіянальных і міжнародных ліній.

«Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у святочныя дні, — адзначылі ў прэс-цэнтры. — Так, з 26 красавіка па 12 мая назначана 40 дадатковых паяздоў, з якіх 34 у міжрэгіянальных зносінах, 6 — у міжнародных».

У міжрэгіянальных зносінах дадатковыя паязды будуць курсіраваць паміж Мінскам і абласнымі цэнтрамі: Гомелем, Віцебскам, Брэстам і Магілёвам, а таксама па маршрутах Мінск — Мазыр — Мінск і Мінск — Пінск. Дадатковыя міжнародныя паязды прадугледжваюцца па маршрутах Мінск — Вільнюс — Мінск і Санкт-Пецярбург — Бранск.

Работа па назначэнні дадатковых паяздоў будзе прадоўжана з улікам павелічэння пасажырапатоку, адзначаюць у прэс-цэнтры. Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху паяздоў і іх маршрутах можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105, у чыгуначных касах, а таксама на сайце БЧ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера