Знайсці
01.04.2019 / 18:18РусŁacБел

Магілёвец хацеў пазычыць 5 рублёў у сябра, а зняў з яго карты 2 тысячы

42-гадовы магілёвец звярнуўся ў міліцыю. Ён сцвярджаў, што знаёмы выкраў з яго банкаўскай карткі амаль 2 тысячы рублёў. Інцыдэнт адбыўся пасля сумеснага распівання спіртных напояў, калі прыяцель папрасіў пазычыць яму 5 рублёў. Гатоўкі ў мужчыны не было, і ён даў свайму сябру карту, з якой прапанаваў зняць 5 рублёў у банкамаце, паведамляе УУС.

Пакуль уладальнік маёмасці задрамаў, госць сышоў з карткай і за некалькі разоў зняў 1950 рублёў.

Пазней уладальніку пластыкавай карткі прыходзілі апавяшчэнні. Тым часам магілёвец з грашыма выклікаў таксі і адправіўся ў гандлёвы цэнтр, дзе набыў сабе паліто, штаны і туфлі. Пасля ён адправіўся на гэтым жа таксі да свайго брата, набыўшы прадукты харчавання і спіртное. Потым ён зноў выклікаў таксі і толькі 300 рублёў змарнаваў на паездку па горадзе.

Цяпер мужчыну пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930