Даслаць навіну
Знайсці
02.04.2019 / 08:31 5

Зірніце, які неймаверны дом будуе мінскі забудоўшчык ФОТАФАКТ

Вядомы забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» будуе ў клубным квартале «Пірс» нестандартныя дамы — сіціхаўсы. Сёння кватэры тут даступныя ў растэрміноўку да трох гадоў, а таксама ў лізінг да 20 гадоў.

У квартале «Пірс», які месціцца ўсяго за 300 метраў ад Мінскага мора, ужо ўведзеныя ў эксплуатацыю стыльныя катэджы, таўнхаўсы і урбан-вілы. Цяпер тут актыўна будуюцца сіціхаўсы — дамы вышынёй ад чатырох да сямі паверхаў, выкананыя ў адзіным для ўсяго квартала стылі. Іх асаблівасць — нестандартныя планіровачныя рашэнні. Кватэры тут маюць хобі-пакоі, гардэробныя і вялікія адкрытыя тэрасы.

Павялічыць выяву

Самыя нестандартныя кватэры размясціліся на апошнім паверсе: скатны дах і высокая столь вышынёй да 5,6 метра даюць магчымасць абсталяваць паўнавартасны пакой на другім узроўні.

А на вялікай тэрасе можна арганізаваць абедзенную зону. Дарэчы, уласныя тэрасы маюць і некаторыя кватэры на першым паверсе.

Павялічыць выяву

Аднапакаёвая кватэра плошчай 34 м2 — самая ўтульная ў квартале «Пірс». Функцыянальная планіроўка, а таксама багацце святла дзякуючы аптымальнай плошчы і вялікім вокнам «у падлогу» робяць яе ідэальным варыянтам для аднаго жыхара ці маладой сям'і.

У некаторых двухпакаёвых кватэрах размясціліся ўпадабаныя многімі хобі-пакоі, дзе можна размясціць трэнажоры, абсталяваць працоўны кабінет, хатнюю бібліятэку ці музычны пакой.

А вялікая чатырохпакаёвая кватэра на 125 м2 мае прасторную гардэробную плошчай амаль 7 квадратных метраў.

Павялічыць выяву

Забудоўшчык праводзіць рэгулярныя дні адчыненых дзвярэй: за ўвесь час сотні гасцей ужо пабывалі на будпляцоўцы квартала «Пірс» і адчулі яго неверагодную атмасферу. Многія выбралі свой новы дом ці кватэру проста падчас прагулкі!

Як купіць кватэру проста цяпер?

Вы можаце скарыстацца растэрміноўкай да трох гадоў, крэдытам, а таксама зваротным лізінгам на 20 гадоў:

  • лізінгавая кампанія дае вам грошы ў памеры 80% ад цаны вашай старой кватэры;
  • за гэтыя грошы вы купляеце кватэру, што будуецца, працягваючы жыць у старой;
  • невялікімі плацяжамі на працягу 10 ці 20 гадоў вы аддаяце выдзеленыя грошы са стаўкай 17,5% гадавых;
  • абедзве кватэры — старая і новая — застаюцца вашымі.

Павялічыць выяву

Больш падрабязна аб растэрміноўцы, лізінгу і іншых фінансавых інструментах у квартале «Пірс» даведвайцеся па тэлефоне +375 44 532 02 22, а таксама запісвайцеся на дзень адчыненых дзвярэй.

Пра квартал

«Пірс» размешчаны ў акружэнні лесу, за 5 хвілін хады ад пляжа Мінскага мора. Закрытая тэрыторыя з развітой інфраструктурай, двары без аўтамабіляў і кругласутачнае відэаназіранне гарантуюць выключна высокі ўзровень бяспекі.

Павялічыць выяву

Па тэрыторыі праходзіць водны канал з добраўпарадкаванай драўлянай набярэжнай, шэзлонгамі, гамакамі-арэлямі і дэкаратыўнымі вадаспадамі.

Дзякуючы сістэме IP-дамафоніі жыхары могуць пры дапамозе сваіх мабільных тэлефонаў адчыняць дзверы і шлагбаумы, падтрымліваць сувязь з эксплуатуючай арганізацыяй і атрымліваць доступ да відэакамер.

На стадыі будаўніцтва цэны заўжды ніжэйшыя! Паспейце набыць: +375445320222.

ТАА «АстоДэвелапмент», УНП 691759953

5
Брудны / адказаць
02.04.2019 / 21:01
Адыкватник), норм кошты, мне назвалi ад $1170 пры плошчы ~78 м, таксама было 80 м за $1250/m2

бОльшыя плошчы верагодна яшчэ танней за метр...
4
Адыкватник) / адказаць
02.04.2019 / 21:29
Брудны,  норм ???? при зп даже в 1000 руб сколько ж збирать??
0
циник / адказаць
03.04.2019 / 16:27
Не будьте сумасшедшими. Строиться здечь под 20% годовых это все равно что добровольно себя в рабство отдать на 20 лет: себя, свою жену и заодно своих детей. через 20 лет копыты откинете. Строиться и вкладывать деньги в жилье нужно только на Западе, Европе и США. Ставка 3-4%, при заработке выше в 6 раз. Если молодые, не тратьте здесь жизнь и своё здоровье, убегайте из этого ада. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31