Знайсці
01.04.2019 / 15:271РусŁacБел

Мускулістая Джэніфер Лопес у міні-бікіні паўстала ў вобразе стрыптызёршы

Спявачка здымаецца ў стужцы Hustlers.

У стужцы Джэй Ло грае экс-стрыптызёршу Рамону, якая разам з іншымі дзяўчатамі вырашае паквітацца з былымі кліентамі — верхаводамі з Уолл-стрыт.

Так, на днях выканаўца вырашыла нагадаць прыхільнікам пра сваю працу і апублікавала на сваёй старонцы Instagram здымак, на якім пазіруе ў вобразе стрыптызёршы з запальнічкай у руках.

«Малы, я аферыстка. Проста каб ты ведаў. Рамона ўся гарыць», — падпісала здымак артыстка ад імя сваёй гераіні.

На фота Лопес паўстала ў ружовым міні-бікіні, у якім прадэманстравала сваю мускулістую постаць, акулярах і макіяжам ў стылі нулявых, — што не змаглі не ацаніць падпісчыкі зоркі. Прыхільнікі ў каментарах пакінулі за тысячу каментароў з кампліментамі і амаль два з паловай мільёны лайкаў за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930