Знайсці
01.04.2019 / 15:06РусŁacБел

Кіроўца здаваў назад і наехаў на пажылую жыхарку Брэста

Пажылая жанчына-пешаход загінула ў выніку ДТЗ у Брэсце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ.

Няшчасны выпадак адбыўся 30 сакавіка прыблізна 11.10 на вуліцы Мянжынскага.

58-гадовы жыхар вёскі Шчэбрын выязджаў заднім ходам на аўтамабілі Kia Sportage са двара дома №7. Кіроўца наехаў на 79-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам. Жанчыну з цяжкімі траўмамі даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы №1, дзе яна ў 13.40 памерла.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера