Знайсці
29.03.2019 / 15:5315РусŁacБел

Былы міністр сельскай гаспадаркі пра адстаўку Русага: «Ён павінен накрыць стол і святкаваць, што жывым сышоў!»

Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка звольніў некалькіх топ-чыноўнікаў, сярод якіх міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц і віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, які курыраваў гэтую ж сферу.

Чытайце: Рэха Шклова: звольнены віцэ-прэм’ер Русы і міністр Заяц

Як можна ацаніць гэтае рашэнне, ці дапаможа гэта галіне? 

«Наша Ніва» пагаварыла з адным з былых міністраў сельскай гаспадаркі. Але гэты чалавек не хоча, каб мы называлі ягонае імя, кажа, што ўжо пранёс дзяржаўную ношу і не хоча зноў публічна згадвацца. 

Што ён думае пра лукашэнкаўскі разнос? 

«Кожны з іх — і Лёня [Заяц], і Міша [Русы] — стараліся. Кожны з іх уклаў усю сваю душу і пазнанні, якія былі ў іхняй галаве. А колькі іх у каго было? Вось ад гэтага і залежаў вынік.

Ці справядліва, што Русага выгналі вось так? Ды ён будзе ўдзячны такому сканчэнню! Гэта цудоўна, цудоўна для чалавека — свабода! Бо як там робіш, не ведаеш цаны гэтай свабоды, а калі яе атрымаеш… дык сам пачынаеш разумець, як ты недаацэньваў гэта. Ён ужо павінен накрыць стол і святкаваць, што жывым сышоў», — сказаў «Нашай Ніве» экс-чыноўнік. 

«Але ў гэтай частцы прэзідэнт абсалютна мае рацыю. Асабліва па памочніку, па Лаўранкову. Ну ёлуп апошні з ёлупаў, тормаз АПК, чаму яго так наблізілі? Рукі звязваў любому і кожнаму. Гэтым росчыркам пяра ўздыхне хоць частка людзей, якія там цяпер. Ад дэспата вызвалілі. У яго адзін прынцып: «так нельга, а як — я не ведаю», — дадаў ён.

Што б было ў Еўропе, каб умоўны канцлер Аўстрыі пабачыў такую карціну на ферме?

«У Еўропе не можа быць такога, там жа прыватнік. Калі 100% акцый належыць выканкаму, то пытанне ўсім нам: а хто гаспадар? Які ж дурань сёння будзе цягнуць лямку, глядзець за тэхналогіяй, калі ён там — ніхто? Найміт. Ні пугай, ні жалезам калёным ты яго не прымусіш працаваць як мае. А каб быў уласнік, то ён ведае, што будзе класці ў кішэню капейку, адкрываць дарогу жыцця дзецям сваім. З прыватнага і дзяржаўнага разам і складваецца сіла дзяржавы, а не толькі з дзяржаўнага», — дадаў экс-міністр. 

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі

  1. Фёдар Мірачыцкі (1991—1994)
  2. Васіль Лявонаў (1994—1997)
  3. Іван Шакола (1997—1998)
  4. Юрый Мароз (1998—2000)
  5. Вадзім Папоў (ліпень — лістапад 2000)
  6. Міхаіл Русы (2001—2003)
  7. Зянон Ломаць (ліпень — снежань 2003)
  8. Васіль Дваранінавіч (2003—2004)
  9. Леанід Русак (2004—2008)
  10. Сямён Шапіра (2008—2010)
  11. Міхаіл Русы (2010—2012)
  12. Леанід Заяц (2012—2019)

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930