Знайсці
27.03.2019 / 13:11РусŁacБел

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Брэсце: сярод гасцей рэдактар «Нашай гісторыі» Аляксандр Пашкевіч

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбудзецца сёлета ў горадзе над Бугам. 30 сакавіка, у суботу чарговы дзень фестывальнай праграмы пройдзе ў Прасторы КХ (вул. Халтурына 2/1). У Брэст прыязджаюць цікавыя творцы: музыкі, мастакі, гісторыкі, філосафы і літаратары — Павел Татарнікаў і Алесь Чумакоў (гурт «Стары Ольса»), Надзея Ясмінска і Алена Казлова (Анка Упала), Ілля Сін і Галіна Сіўчанка, Ігар Бабкоў і Валер Гапееў, Аляксандр Пашкевіч і Андрэй Янушкевіч, Максім Гаруноў і шмат хто яшчэ.

Таксама ў фестывальнай праграме варта чакаць удзелу саміх берасцейцаў: мастачкі Ганна Радзько і Вераніка Лемешава, перакладчык Яўген Бялясін, пісьменнік Сяргей Белаяр, перакладчык і выдавец Сяргей Амяльчук, гісторык Андрэй Гарбацкі.

Выдавецтвы «Галіяфы», «Янушкевіч», ІП Раман Цымбераў, ІП Алесь Дудар разгарнуць на фэсце кніжны кірмаш, так што гэта добрая магчымасць таксама набыць навінкі ад вытворцаў.

Багатая дзіцячая праграма, выступы і дыскусіі, прэзентацыі і жывая музыка — усё гэта вас чакае на фестывалі «Прадмова» ў Брэсце!

Сачыце за падзеямі:

11.00-11.50Праект «ЗаЧтение»: Праграма «Скок-паскок па краінах» для дзяцей 4—10 год.
11.50-12.30Н. Ясмінска. «Дом цікаўных казак». Гучныя чытанні і аўтограф-сесія для дзяцей 4—10 год.
12.30-13.30Сустрэча-прэзентацыя «Свет дзіцячай ілюстрацыі». Удзельнікі — Павел Татарнікаў, Ганна Радзько, Вераніка Лемешава і інш. Аўтограф-сесіі мастакоў з новымі кніжкамі.
13.30-13.50Яўген Бялясін «Філасофская лірыка Фрыдрыха Шылера». Выступ і прэзентацыя кнігі з серыі «Паэты планеты»
13.50-14.50«Наша гісторыя», ці Як зрабіць гістарычную веду папулярнай?» Гутарка з Алесем Пашкевічам (намеснік рэдактара часопіса «Наша гісторыя»), Андрэем Янушкевічам, Паўлам Булатым, Андрэем Гарбацкім. Вядоўца — Ліля Ільюшына.
14.50-15.20Прэзентацыя кнігі афарызмаў Васыля Простопчука «Непрыстольныя гномы» пры ўдзеле перакладчыка і выдаўца Сяргея Амельчука.
15.20-16.00Прэзэнтацыя кніг Ільлі Сіна «Libido» і Галіны Сіўчанка «Зоў звычаю». Літаратурнае шоу.
16.00-16.30Псіхагеаграфічнае падарожжа Мінск — Варшава — Берасце — Гомель — Вільня праз раман «Хвілінка» разам з аўтарам — лаўрэтам прэміі Гедройца — Ігарам Бабковым (і ягонымі ценямі).
16.30-17.10«Галіяфы»: Прэзентацыя рамана Валерыя Гапеева «Пазл». Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія.
17.10-18.00Дыскусія «Як быць (анты)філосафам у сучасным грамадстве». Удзельнікі — Ігар Падпорын, Аляксандр Сарна, Максім Гаруноў. Мадэратар — П. Баркоўскі.
18.00-18.25Галіяфы: Прэзентацыя кнігі Сяргея Белаяра «Расследаванні інспектара Сарвы». Гутарка з аўтарам і аўтограф-сесія.
18.25-18.55Паэтычны мікрафон: Ірына Мацкевіч, Дар’я Бялькевіч, Юлія Меліхава, Дар’я Лаўрыновіч.
18.55-19.20Беларускі ПЭН-цэнтр: Прэзентацыя праектаў і намінантаў шорт-лісту прэміі Гедройца-2018.
19.20-20.00Анка Упала з лекцыяй «Скандынаўскі аўтабіяграфічны раман». Прэзентацыя кнігі «На заснежаны востраў» і аўтограф-сесія.
20.00-20.30Алесь Чумакоў («Стары Ольса») і Таццяна Ячная («Апошні шылінг»). Этнічная і сучасная музыка.
20.30-21.00Завяршэнне фестывальнай праграмы

* У праграме магчымыя нязначныя змены

** Усе кнігі, якія будуць прэзентавацца (і шэраг іншых), можна будзе набыць цягам усяго фестывальнага дня.

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» адбываецца сёлета ў другі раз. У сакавіку імпрэзы праходзяць у Полацку, Гародні, Гомелі, Берасці, а з 4 па 7 красавіка фестываль адбудзецца ў менскім хабе Ок16, 13 красавіка фестываль таксама завітае ў Бабруйск. Праграма насычаная выступамі беларускіх і замежных пісьменнікаў ды інтэлектуалаў і мае мэтай паяднаць усіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера