Знайсці
27.03.2019 / 09:041РусŁacБел

Названыя лаўрэаты прэміі «Дэбют»

Прэмію «Дэбют» 2019 года атрымалі Галіна Сіўчанка за кнігу паэзіі «Зоў звычаю», Паўліна Вітушчанка за пераклад з літоўскай мовы рамана Рычарда Гавяліса «Віленскі покер» і Дар'я Трайдэн за зборнік апавяданняў «Крыштальная ноч».

Кожная пераможца атрымала ад фонда «Вяртанне» грашовую ўзнагароду ў памеры 4200 беларускіх рублёў.

Таксама фіналісты намінацый «проза» Алесь Кіркевіч («Самурай») і Стэфан Корф («Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага») ды ў намінацыі «паэзія» Алесь Замкоўскі («Наступны прыпынак») і Стась Карпаў («Канцылярыі розных спраў») атрымалі заахвочвальныя прызы — 1000 беларускіх рублёў.

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 26 сакавіка ў мінскім «Грай-кафэ».

У сёлетняе журы прэміі ўвайшлі Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930