Знайсці
26.03.2019 / 23:432РусŁacБел

У Расіі затрымалі былога міністра Міхаіла Абызава, ураджэнца Мінска

26 сакавіка ў Маскве затрымалі расійскага экс-міністра па пытаннях «адкрытага ўрада» Міхаіла Абызава. СК распачаў супраць былога чыноўніка крымінальную справу.

Абызаў, які апошнім часам не знаходзіўся ў Расіі, прыехаў у Маскву на дзень нараджэння сябра.

Следчы камітэт афіцыйна абвясціў пра крымінальную справу супраць Абызава.

Увечары 26 сакавіка Абызава даставілі ў Следчы камітэт.

Яму прад'яўлена абвінавачванне.

Справу распачалі па ч. 2 і 3 арт. 210 і ч. 4 арт. 159 Крымінальнага кодэкса Расіі (стварэнне і ўдзел у злачыннай супольнасці, у тым ліку з выкарыстаннем службовага становішча, і махлярства ў асабліва буйным памеры).

Сваю віну экс-міністр адмовіўся прызнаць.

Міхаіл Абызаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску. У 1989 годзе паступіў у Маскоўскі універсітэт, які не скончыў. Затым ён працаваў у энергетычных кампаніях, а з 2012 па 2018 год займаў пасаду міністра Расіі па каардынацыі дзейнасці «адкрытага ўрада».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930